Темы

Святочным шэсцем — па галоўнай вуліцы

Святочным шэсцем — па галоўнай вуліцы

shestvie

Хоць снежаньскае надвор’е не радуе сняжком і марозцам, і падобна хутчэй на веснавое, набліжэнне Новага года адчуваецца ўсё больш і больш: па святочных акцыях і іншых мерапрыемствах, адпаведным чынам прыбраных будынках і, у першую чаргу, галоўнай плошчы горада, у цэнтры якой сваё пачэснае месца заняла прыгажуня-ёлка. Тут у мінулую пятніцу, па традыцыі, быў дадзены старт раённым навагоднім мерапрыемствам. Галоўны Дзед Мароз здаў рапарт аб гатоўнасці да свята старшыні райвыканкама Уладзіміру Піскіжаву. А побач выстраілася калона Дзедаў Марозаў і Снягурак разам з казачнымі персанажамі, якая маляўнічым  шэсцем прайшла ад раённага Дома культуры да плошчы пад музыку духавога аркестра “Фанфары Кіраўска”. Тут сабралася нямала кіраўчан, школьнікаў, выхаванцаў дзіцячых садкоў, каб паназіраць за гэтым відовішчам, якое адбываецца толькі раз у годзе.
Кіраўнік раёна выказаў словы навагодніх віншаванняў і пажаданняў усім прысутным і даў старт навагодняму марафону.
У святочным шэсці прыняло ўдзел  дваццаць каманд асноўных герояў навагодняга свята — з ПМК-255, РАПТЗ, ААТ “Кіраўск-лён”, цэнтральнай раённай бальніцы, ПМК-97 “Вадгас”, райспажыўтаварыства, ДРБУ-197, СШ №1 і гімназіі, дзіцячай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, кінавідэапрадпрыемства, устаноў культуры раёна.
Захапляльнае тэатралізаванае прадстаўленне паказала гледачам ад імя ўсёй навагодняй працэсіі каманда цэнтральнай раённай бальніцы. Затым былі запалены агеньчыкі на навагодняй ёлцы, і ўсе дружна кружыліся ў карагодзе. А потым калона Дзедаў Марозаў, Снягурак і казачных герояў рушыла па вуліцы Кірава, дорачы ўсім святочны настрой.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость