Темы

Сяўба не церпіць расхалоджанасці

Сяўба не церпіць  расхалоджанасці

sako2 sako1sako3

Як толькі ўсталяваліся спрыяльныя пагодныя ўмовы, у гаспадарках раёна веснавыя палявыя работы разгарнуліся шырокім фронтам.  У сераду карэспандэнты раённай газеты пабывалі на палетках СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і пацікавіліся ходам сяўбы, якая тут ідзе арганізавана. 

Як адзначыў першы намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Жылінскі згодна рабочага плана ў гаспадарцы неабходна пасеяць азімую пшаніцу на 2413 га, ячмень – на 945 га, зернебабовыя – на 712 га, кукурузу – на 3147 га. Завяршыць сяўбу тут плануюць у аптымальныя тэрміны.
У гаспадарцы выконваецца ўвесь спектр веснавых работ: рыхтуецца глеба для сяўбы ранніх збожжавых і зернебабовых, раскідваецца і заворваецца арганіка, праводзіцца падкормка і падсеў шматгадовых траў і пашаў.
Ва ўсю распачата ворыва, на сераду ўжо ўзарана 692 га. Механізатары Валерый Піскуноў і Віталь Кашкоў старанна выконваюць свае абавязкі, адказна ставяцца да справы.
Сяўбу ў гаспадарцы пачалі з аўса, на 6 красавіка засеялі 122 га. З сярэдзіны тыдня пачалі сеяць зернебабовыя культуры. На палетках за-дзейнічаны два пасяўныя агрэгаты. Пазменна тут працуюць вопытныя і адказныя механізатары Мікалай Белакурскі і Міхаіл Вербенка.Яны заўсёды ў ліку перадавікоў і ўнутрыгаспадарчага, і раённага спаборніцтваў. Справу сваю ведаюць выдатна. На падвозцы насення задзейнічаны Дзяніс Сакабіцкі і Аляксандр Турловіч.
Адна з немалаважных задач–закрыццё вільгаці. Неспрыяльныя пагодныя ўмовы мінулага года не лепшым чынам паўплывалі на колькасць вільгаці ў глебе, яна хутка выпарваецца, таму механізатар Юрый Каранкевіч спяшаецца правесці гэтыя работы ў найкарацейшыя тэрміны, бо разумее, што ад гэтага ў многім залежыць будучы ўраджай збожжавых і зернебабовых культур.
У гаспадарцы створаны ўсе ўмовы для высокапрадукцыйнай працы на веснавых палетках. Тэхніка падрыхтавана і адрамантавана, усе механізатары забяспечваюцца гарачымі абедамі, працаўнікі поўнасцю ўкамплектаваны сродкамі індывідуальнай абароны і спецвопраткай. Надаецца значная ўвага захаванню тэхнікі, бяспекі.
Механізатары, вадзіцелі шчыруюць на палетках, каб забяспечыць высокія тэмпы і якасць сяўбы, атрымаць дастойны ўраджай.
Ірына БАБІЧ.

Фото Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость