Темы

Сям’я Петрусёвых з Кіраўшчыны – у ліку лідараў абласнога этапу праекта “Уладар сяла-2021”

Сям’я Петрусёвых з Кіраўшчыны – у ліку лідараў абласнога этапу праекта “Уладар сяла-2021”

На абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2001”, які прайшоў у аграгарадку Радамля Чавускага раёна, першынство аспрэчвала 11 сем’яў, якія сталі пераможцамі па выніках раённых этапаў.

У нашым раёне перамагла і атрымала права ўдзельнічаць у абласным этапе сям’я Петрусёвых з в.Пархімкавічы. Пра іх “Кіравец” расказваў сваім чытачам. Нагадаем, што галава сям’і Дзяніс працуе механізатарам у КСУП “Жылічы”, яго жонка Аксана знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па догляду дзіцяці – дачкі Міраславы. У іх ёсць падсобная гаспадарка, радуе ўраджаямі прысядзібны ўчастак. Маладая сям’я стараецца разнастаіць свой вольны час.

18-06-2021 Могилевская область, Чаусский район, аг. Радомля. Конкурс «Властелин села». Награждение участников и победителей. Семья Петрусевых из Кировского района заняла третье место. Фото Андрея Сазонова

У ходзе абласнога этапу ўдзельнікі спаборнічалі ў 7 конкурсах: выкарысталі творчыя здольнасці ў паказе візітак, дэманстравалі свае ўменні ў распілоўцы дроў на хуткасць, распражэнні каня, гаспадары і гаспадыні мяняліся ролямі і паказвалі, як умеюць спраўляцца з адпаведнымі абавязкамі. Не абышлося і без смачнага конкурсу – фірменных сямейных страў, прыгатаваных з дароў уласнага агарода.

Нашы Петрусёвы дастойна прайшлі ўсе конкурсы і занялі па выніках абласнога этапу ганаровае 3 месца. Трэба асабліва адзначыць, што яны ўразілі ўсіх афармленнем свайго падвор’я.

На рэспубліканскі этап, які адбудзецца падчас свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) у Шклоўскім раёне, паедзе сям’я Пагодзіных з Круглянскага раёна, заняўшая 1 месца.

Дарэчы, нагадаем, што летась пераможцай рэспубліканскага праекта “Уладар сяла” стала сям’я Фядотавых з Кіраўскага раёна. Сёлета ў нашых удзельнікаў – “бронза”, Кіраўшчына зноў у ліку лідараў. Малайцы, нашы маладыя вясковыя сем’і!

Фота Андрэя САЗОНАВА.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость