Темы

Тэлевізары ў палаты для ветэранаў

Тэлевізары ў палаты для ветэранаў

У мінулы аўторак у райбальніцы раённай арганізацыяй ГА “Беларускі фонд міру” ў межах 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была арганізавана акцыя “Падарунак ветэрану”.     А падарункам сталі   4 тэлевізары ў палаты для ветэранаў. 

У акцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько, старшыні раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова і “Белая Русь” Васіль Маркевіч.
Як паведаміла Вольга Гаршкова, раённай арганізацыяй Беларускага фонду міру штогод ветэранам вайны і працы, былым вязням аказваецца матэрыяльная дапамога, набываюцца і ўручаюцца сувеніры, наладжваюцца дабрачынныя акцыі.
У гэтым годзе па хадайніцтве галоўнага ўрача ЦРБ Алены Круцько было прынята рашэнне аказаць дапамогу бальніцы. Гэта робіцца не ўпершыню: раней у палаты для ветэранаў раённымі арганізацыямі ГА “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь” набываліся тэлевізары і халадзільнікі. Аднак час не стаіць на месцы, тэхніка маральна і фізічна старэе, а з пераходам на лічбавае вя-шчанне паўстала неабходнасць памяняць старыя тэлевізары на больш удасканаленыя. Для таго, каб нашы ветэраны маглі заўсёды быць у курсе апошніх падзей, глядзець навіны, фільмы, праўленнем раённай арганізацыі Беларускага фонду міру і было прынята рашэнне набыць 4 ЖК-тэлевізары ў палаты для ветэранаў. Пятая палата таксама будзе аснашчана новай тэхнікай.
Вольга Гаршкова папрасіла праз раённую газету выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто зрабіў добраахвотныя ахвяраванні ў Фонд міру, з дапамогай якіх і з’явілася магчымасць зрабіць прыемныя падарункі для ветэранаў.
Галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько падзякавала за падарункі, адзначыўшы, што работнікі бальніцы заўсёды актыўна ўносяць дабрачынныя ахвяраванні ў Фонд міру.
На момант правядзення акцыі на лячэнні ў бальніцы знаходзіліся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Андрэевіч Жданаў з в.Пацава Слабада і былы вязень фашызму Рыгор Захаравіч Каган. Наша дэлегацыя падтрымала іх добрымі словамі і пачаставала фруктамі.
Рыгор Захаравіч Каган адзначыў: “Вельмі прыемна, што ў раёне так клапоцяцца пра ветэранаў вайны і працы, лю-дзей, якія пацярпелі ад фашызму ў гады ваеннага ліхалецця”.
“Без тэлевізара я сваё жыццё проста не ўяўляю! — падкрэсліў Рыгор Захаравіч. — Я імкнуся ведаць, што адбываецца на міжнароднай арэне, унутры дзяржавы, у нашым раёне. Наяўнасць дадзенай тэхнікі не будзе адрываць пацыентаў ад знешняга свету падчас лячэння і будзе спрыяць больш хуткаму выздараўленню”.
Анастасія БЕГУНОВІЧ.
Фота
Людмілы СЯМЁНАВАЙ.
На здымку (справа): старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова ўручае тэлевізары, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько, ветэран працы Р.З.Каган.

медики

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем