Темы

Трэці год запар — лепшыя ў вобласці!

Трэці год запар —  лепшыя ў вобласці!

vsy

Трэці год запар, Кіраўская раённая ветэрынарная станцыя святкавала перамогу ў абласным конкурсе сярод валаўтваральных раёнаў. Калектыў ветстанцыі адзначаны Кубкам і дыпломам аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Дасягнуць такіх вынікаў ветспецыялістам удалося дзякуючы выкананню плана прафілактычных мерапрыемстваў і захаванню БРЖ ад невытворчага выбыцця ў сельгасарганізацыях раёна.
Як адзначыў у размове начальнік райветстанцыі Мікалай Маслаў, галоўны крытэрый ацэнкі іх работы — гэта прафілактыка захворванняў жывёлы — як грамадскага статка, так і з асабістых падвор’яў грамадзян. Службай сумесна з ветспецыялістамі гаспадарак раёна прадпрымаецца шмат намаганняў для захавання пагалояў БРЖ. І гэта  ўдаецца: па выніках мінулага года папаўненне грамадскага статка ідзе з “плюсам”.
Не менш важным момантам у дасягненні станоўчых вынікаў з’яўляецца своечасовае і якаснае правядзенне супраць-эпізаатычных мерапрыемстваў. Са станоўчага боку можна адзначыць і факты адсутнасці ў нашым раёне захворванняў БРЖ на вострыя інфекцыі такія, як шаленства, лейкоз, туберкулёз і інш.
Вядома ж, ніякія станоўчыя вынікі не былі б дасягальнымі без зла-джанага калектыву аднадумцаў, людзей, якія добрасумленна працуюць, не лічачыся з уласным часам. Кожны з іх разумее ўсю адказнасць выконваемай работы, бо ад гэтага залежаць   якасць і колькасць атрымліваемага ў галіне жывёлагадоўлі малака і мяса.
Па словах Мікалая Маслава, мінулы год для работнікаў ветстанцыі быў даволі складаным, і, у першую чаргу, з-за таго, што ў шэрагу сельгас-прадпрыемстваў раёна не было ветспецыялістаў. «А ў нашай рабоце, — адзначыў Мікалай Сцяпанавіч, — кожны дзень прамаруджвання можа быць рашаючым і ў далейшым непрадказальным, таму функцыі па абслугоўванні гэтых гаспадарак райветспецыялісты поўнасцю ўзялі на сябе. І трэба адзначыць, з пастаўленымі задачамі мы поўнасцю справіліся».
Гаворачы аб сваім калектыве, Мікалай Маслаў зазначыў, што тут працуюць сапраўдныя энтузіясты сваёй справы, людзі, аддадзеныя сваёй прафесіі.
Удзячныя словы прагучалі ад начальніка райветстанцыі ў адрас ветспецыялістаў гаспадарак раёна: галоўнага ветурача СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Ігара Казекі, СВК “Калгас “Ніва” Аляксандра Дастанкі, ветфельчара КСУП “Жылічы” Алены Сідарэнка і іншых.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: калектыў райветстанцыі.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость