Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года-2017» назваў пераможцаў

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года-2017» назваў пераможцаў

Учит-19У Кіраўску завяршыўся другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2017”.

Пасля першых двух тураў, якія ўключалі ў сябе творчае самапрадстаўленне і псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, удзельнікаў конкурсу, а гэта 12 педагогаў раёна, у ліку якіх былі 8 выкладчыкаў агульнаадукацыйных школ (2 з іх — настаўнікі пачатковых класаў), гімназіі і ліцэя №15, а таксама чацвёра выхавальнікаў дашкольных навучальных устаноў, чакаў, бадай, самы складаны і адказны тур, у які ўваходзілі адкрыты ўрок (мерапрыемства) у незнаёмым класе (групе) і яго самааналіз.

Па суме набраных ва ўсіх турах балаў журы вызначыла траіх пераможцаў. Усе працуюць ва ўстановах адукацыі Кіраўска. Гэта настаўніца замежнай мовы гімназіі Марына Карніцкая, настаўніца пачатковых класаў СШ №1 Святлана Марозава і выхавальнік ясляў-садка №4 Наталля Хахлова. Яны ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна. Астатнім педагогам былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу. Усе канкурсанты таксама сталі ўладальнікамі каштоўных падарункаў ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама.

Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшых нумарах «Кіраўца».

Фота і тэкст Аляксандра ХАХЛОВА.

Учит-2 Учит-1 Учит-4Учит-5 Учит-6 Учит-7 Учит-8 Учит-9Учит-10 Учит-11 Учит-12 Учит-13НаталУчит-15 Учит-16 Учит-17 Учит-18

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем