Темы

У азнаменаванне слаўнай даты

У азнаменаванне слаўнай даты

oficeryveter1 oficeryveter

У раёне працягваецца ўрачыстае ўручэнне юбілейных медалёў  “70 год Перамогі ў Вя-лікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. Увогуле іх атрымаюць 30 ветэранаў, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 394 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў і месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі.

Першымі 5 медалямі былі ўзнагароджаны ветэраны-кіраўчане ў раённым Доме культуры падчас мерапрыемства, прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны. Да астатніх чатырох удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пражываючых у горадзе, на мінулым тыдні на дом наведаліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая, раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны, старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук і ўручылі ім юбілейныя медалі, кветкі.
Разам з імі ветэранаў наведалі вучні гімназіі горада і СШ №1. Рабяты з цікавасцю паслухалі іх успаміны аб гадах ваеннага ліхалецця, незабыўных баявых паходах.
Да ветэранаў, інвалідаў і былых вязняў, пражываючых у сельскіх населеных пунктах, з ганаровай місіяй наведваюцца старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і школьнікі.
Госці зычылі ветэранам моцнага здароўя, сямейнай цеплыні, падтрымкі родных і блізкіх, мірнага неба пад галавой.
А для таго, каб гэтыя людзі, якія, не шкаду-ючы свайго жыцця, адстаялі мір і незалежнасць роднай зямлі, на схіле свайго жыцця не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі мы абавязаны агортваць іх клопатам і ўвагай, аказваць неабходную дапамогу.
На здымках: падчас уручэння юбілейных медалёў ветэранам вайны Аркадзю Канстанцінавічу Шумілаву і Тамары Максімаўне Звягінцавай.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость