Темы

У будатрадаўцаў справы ладзяцца!

У будатрадаўцаў  справы ладзяцца!

otryad

Адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з’яўляецца садзейнічанне рэалізацыі права юнакоў і дзяўчат на працу. Таму арганізацыі занятасці студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў вольны ад вучобы час надаецца значная ўвага. 

З 1 ліпеня бягучага года да работ на рэканструкцыі малочна-таварных ферм, добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на ачышчальна-сушыльных комплексах гаспадарак, падрыхтоўцы аб’ектаў да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” прыступілі будаўнічыя атрады з ліку навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа, ліцэя №15, школ раёна, Бабруйскага будаўнічага каледжа, шэрагу навучальных устаноў г.Магілёва. Байцы атрадаў шчыруюць у КСУП “Жылічы”, СВК “Калгас “Беларусь”, “Калгас “Ніва”, “Добасна-агра”, “Чырвоны баец”, “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, частку маладых людзей запрасілі да сябе на работу УКП “Жылкамгас”, ДРБУ-197.
Плануецца, што ўдзел у працоўным семестры-2014 прымуць 20 будатрадаў.
Днямі журналісты раёнкі наведаліся ў СВК “Калгас “Ніва”, дзе працуюць навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа. Юнакі ў асноўным выконваюць бетонныя работы на МТФ “Барсукі”(на здымку), а дзяўчаты прыбіраюць тэрыторыю вакол ферм, наводзяць парадак у хлявах і на збожжасховішчах. Па водгуках рабят, іх у гаспадарцы сустрэлі добра: стварылі ўсе ўмовы для працы і дастойных заробкаў, галоўнае — не ленавацца.

Адказны прадстаўнік будатрада Сяргей Дземідовіч, які ажыццяўляе кантроль за работай і адпачынкам рабят, расказаў, што работу маладыя людзі імкнуцца выконваць якасна, “падганяць” іх не трэба, бо аплата працы — здзельная. Канешне ж, працаваць на бетонных работах у спякотнае надвор’е нялёгка, але рабяты не скарадзяцца, стараюцца перавыконваць дзённыя нормы. Частка маладых людзей ужо мае вопыт работы.
Кожную раніцу будатрадаўцы дастаўляюцца на аб’екты, а ўвечары — дадому. Наладжана двухразовае гарачае харчаванне — абед і вячэра.
Камандзір будатрада Валерый Кухараў ужо другое лета прымае ўдзел у такіх аплачваемых работах. Юнак з усёй адказнасцю ставіцца да сваіх абавязкаў па кантролі за вядзеннем табеляў уліку рабочага часу, падпісанні актаў выкананых работ, а ў выпадку неабходнасці афармленні актаў прастояў. Бо ад правільнасці вядзення і афармлення гэтых дакументаў напрамую залежаць заробкі рабят.
Набліжаўся абедзенны час, юнакі спяшаліся закончыць работу, каб падсілкавацца, крыху адпачыць і зноў, надзеўшы аранжавыя каскі, з новымі сіламі ўзяцца за ўзвядзенне важнага для гаспадаркі аб’екта.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость