Темы

У чарговы раз Александрыя сабрала сяброў!

У чарговы раз  Александрыя сабрала сяброў!

Пяць гадоў запар а/г Александрыя збірае сяброў на купальскі фэст. Сёлета на жывапісны бераг Дняпра сабраліся аднадумцы з усіх куткоў Беларусі, а таксама з краін-суседак. І народнае гулянне ўдалося – гэтае свята сабрала тысячы гасцей, народных майстроў і знакамітых артыстаў. Засталіся самыя яркія ўражанні і эмоцыі  ад разнастайных відовішчаў.

Прадстаўнікі творчага калектыву раённага Дома культуры прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, праводзімых на свяце. Але больш рэзультатыўна мы выступілі ў намінацыі “Лепшая прыпеўка, прысвечаная беларускай бульбе”. За трапны змест і выдатнае выкананне прыпевак кіраўчане ўдастоены дыплома ІІІ ступені.
Удалым таксама было выступленне нашых сем”яў у конкурсе “Жывіце ў радасці”. Творчыя здольнасці Алены Мурашка і яе дачкі Ганны, Васіля і Еўдакіі Сухаравых, Галіны Пімошынай таксама ацэнены журы: яны ўзнагароджаны дыпломамі.
Свае работы на свяце прадэманстравалі Аліна Якавенка (вырабы з саломкі), Ларыса Пандзіна (лялькі), Васіль Сухараў (вырабы з лазы), Яна Віннік і Юлія Жыдовіч.
Вельмі прыемна і тое, што наш зямляк Васіль Сухараў у ліку іншых гарманістаў вобласці выступаў у канцэртнай праграме “Іграй, гармонь Магілёўшчыны” з удзелам Цэнтра імя Генадзя Завалокіна.
На мерапрыемстве кожны мог знайсці забаву на любы густ, сваімі вачамі ўбачыць, як ствараюцца шэдэўры народнай творчасці, паспрабаваць свае сілы ў розных конкурсах, паназіраць за відовішчным авіяшоў. Увечары гледачы маглі паслухаць выступленні эстрадных зорак. Таксама ўсіх вельмі ўразілі грандыёзны фейерверк і лазернае шоў.
Эма КАЛМЫКОВА,
дырэктар IMG_5510+цэнтралізаванай клубнай сістэмы Кіраўскага раёна.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость