Темы

У цяпліцах “Рассвета” – веснавы настрой

У цяпліцах “Рассвета” – веснавы настрой

Кожны вечар неба ў раёне аг.Мышкавічы пачынае зіхацець ярка-ружовым колерам, а прычына гэтаму даволі простая – так агароднінаводы цяплічнага камбіната ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” з дапамогай штучнай падсветкі кампенсуюць расадзе агуркоў і памідораў, якая высаджана ў цяпліцах, недастатковую колькасць сонечнага святла.
Пакуль за вокнамі дуюць вятры і ляжаць гурбы снегу, у цяпліцах “Рассвета” пануюць цеплыня, прыгажосць і такое неабходнае для развіцця і росту раслін святло.
Як паведаміла рэдакцыі галоўны тэхнолаг цяплічнага камбіната Марыя Бяляўская, першыя агуркі пакупнікі рассветаўскай прадукцыі змогуць пакаштаваць ужо ў лютым, бліжэй да Дня абаронцаў Айчыны, а вось духмяныя салодкія памідоры давядзецца пачакаць да красавіка.
Па словах Марыі Бяляўскай, 31 снежня мінулага года яны пасеялі першае насенне агуркоў гатункаў галандскай селекцыі “яні” і “б’ёрн”. Расліны пад пільным доглядам агароднінаводаў дружна ўзышлі і набралі моц. У пачатку бягучага тыдня агуркі “яні” былі высаджаны ў субстрат з мінеральнай ваты на плошчы 2 га, у пятніцу цяплічніцы яшчэ на 2 га размесцяць расаду кароткіх калючых агуркоў “б’ёрн”. Дарэчы, гэтыя зелянцы карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў пакупнікоў за свае цудоўныя смакавыя якасці.
Насенне таматаў рассветаўцы пасеялі яшчэ ў сярэдзіне снежня мінулага года. Зараз яны ўжо высаджаны на пастаяннае месца і занялі плошчу ў 3 га. Зялёныя расліны гатункаў “рамінда” слівападобная і “алтадэнія” баўнаплодная добра развіваюцца і хутка ўздымаюцца ўверх, некаторыя расліны за час плоданашэння дасягнуць вышыні ў 7 метраў і больш. Таматы таксама вырошчваюцца ў субстраце з мінеральнай ваты. Пры гэтым да кожнай расліны падведзены кропельніцы, якія падаюць парасткам спажыўныя рэчывы і ваду ў неабходнай колькасці і ў вызначаны час. Дзякуючы гэтай тэхналогіі мясцовыя цяплічніцы збіраюць ураджай памідораў ажно да лістапада.
Адным з галоўных фактараў атрымання багатага ўраджаю, адзначыла Марыя Бяляўская, з’яўляюцца надзейныя і адказныя кадры, якія заняты вырочшваннем і доглядам раслін. У ліку вопытных і адказных агароднінаводаў – Валянціна Цішкова, Раіса Елісеенка і Кацярына Сакабіцкая, якія зараз задейнічаны на таматах, на агурках – Наталля Андрэева і Марына Гарачкова.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость