У Кіраўску прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі

 

У Кіраўску на плошчы імя Кірава прайшоў мітынг “За Беларусь!” у падтрымку міру, бяспекі і спакою. На яго сабраліся прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, кіраўчане і жыхары раёна, якім неабыякавая будучыня роднай краіны. У радах удзельнікаў мітынгу было шмат моладзі. Усюды луналі дзяржаўныя флагі Рэспублікі Беларусь, у руках удзельнікаў былі плакаты. У цяперашні неспакойны час людзі з’ядналіся ў адзіным парыве, каб  выказаць падтрымку дзеючай уладзе і беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку.

[ngg_images source=»galleries» container_ids=»34″ exclusions=»822,830″ sortorder=»822,813,814,815,816,819,817,818,820,823,810,824,812,825,826,811,827,828,829,830,831,832,833,834,835,837,840,839,838,821,836″ display_type=»photocrati-nextgen_basic_thumbnails» override_thumbnail_settings=»0″ thumbnail_width=»120″ thumbnail_height=»90″ thumbnail_crop=»1″ images_per_page=»20″ number_of_columns=»0″ ajax_pagination=»0″ show_all_in_lightbox=»0″ use_imagebrowser_effect=»0″ show_slideshow_link=»1″ slideshow_link_text=»[Show slideshow]» order_by=»sortorder» order_direction=»ASC» returns=»included» maximum_entity_count=»500″]Да мікрафона на мітынгу падыходзілі прадстаўнікі самых розных прафесій і сфер дзейнасці, розных узростаў – ветэраны працы і моладзь, у іх словах адчуваўся шчыры клопат за сённяшні дзень  нашай Айчыны, будучыню дзяцей і ўнукаў. Кожны падкрэсліваў, што незалежнасць, суверэнітэт дасталіся беларускаму народу няпроста. І трэба зрабіць усё, каб захаваць агульныя здабыткі і прымножыць іх. Нельга дапусціць раз’яднання нашага народа, трэба ўсім злучацца, каб захаваць мір і спакой у роднай краіне.

Удзельнікі мітынгу выказвалі свае эмоцыі, дружна падтрымліваючы выступаючых: “За Беларусь!”, “За Бацьку!”.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы выказаў ім удзячнасць за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Кіраўчане, адзначыў ён,   прынялі актыўны ўдзел у выбарах, аддаўшы свае галасы у падтрымку дзеючага дзяржаўнага курсу, па-дзяржаўнаму ацанілі паслявыбарчы перыяд. І тое, што такой актыўнай грамадой прыйшлі на мітынг, каб падтрымаць мір і стабільнасць у нашай краіне, многае значыць! 

На плошчу быў вынесены вялікі чырвона-зялёны флаг з беларускім арнаментам. Загучала песня “Малітва” на музыку Уладзіміра Мулявіна. Глыбока краналі душу яе словы: “Малюся я небу, зямлі і прастору, магутнаму Богу – ўсясвету малюсь, ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору, за родны народ Беларусі…”. Вялізнай калонай усе рушылі па вуліцах горада, скандуючы “За Беларусь!”.

 

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Відэа Ігара РУДЗЬКО.

Последние новости

Актуально

Перенос рабочего дня группы по гражданству и миграции Кировского РОВД

24 апреля 2026
Читать новость
Прямая линия

25 апреля телефонную линию проведет Татьяна Ивановна Белявская

24 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Мышковичской средней школе прошёл Единый информационный час

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Красота Кировщины от участников фотоклуба «Магия фото» филиала Мышковичского СДК

23 апреля 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

С 19 по 25 апреля 2026 года Беларусь принимает участие в проведении Европейской недели иммунизации

23 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем