Темы

У Кіраўску прайшло фізкультурна-спартыўнае мерапрыемства «Кіраўская лыжня-2017»

У Кіраўску прайшло фізкультурна-спартыўнае мерапрыемства «Кіраўская лыжня-2017»

Лыжня-1Для лыжнікаў мяцеліца — не перашкода!

Сёлетняя зіма запомніцца жыхарам Кіраўшчыны практычна ўсімі атрыбутамі: быў і траскучы мароз, хапае і снегу. А субота 14 студзеня “падарыла” завіруху: так, мабыць, прырода пастаралася адзначыць  Сусветны дзень снегу, які святкаваўся ў нядзелю. Толькі мяцеліца не стала перашкодай для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. У суботу ў парку ў раёне возера Селішча прайшло фізкультурна-спартыўнае мерапрыемства “Кіраўская лыжня-2017”. Яно дало старт адразу тром раённым спартакіядам: сярод дзяцей  і падлеткаў па месцы жыхарства, сярод калектываў фізічнай культуры і сярод сельскіх жыхароў (сельскіх Саветаў раёна). У лыжных гонках увогуле прыняло ўдзел каля 140 чалавек, масавасць дапаўнялі балельшчыкі, якія падтрымлівалі сваіх прадстаўнікоў і сяброў на “гарачай” лыжні.

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства ўсіх прысутных шчыра вітала і пажадала паспяхова пераадолець дыстанцыю намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.

Нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е настрой на спаборніцтвах панаваў баявы: кожнаму ўдзельніку — ад вучняў да вопытных аматараў лыжнага спорту — хацелася даставіць задавальненне і сабе, і іншым, паказаць клас і прайсці дыстанцыю як мага хутчэй.

Судзейская калегія вызначыла лепшых на “Кіраўскай лыжні-2017”.

У спартакіядзе сярод дзяцей і падлеткаў, у якой прымалі ўдзел каманды 11 школ, перамогу святкавалі рабяты з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, на другім месцы — лыжнікі з Мышкавіцкай СШ, на трэцім — Чыгірынскай СШ.

У залік спартакіяды сярод калектываў фізкультуры стараліся здабыць больш ачкоў 12 каманд. У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — лыжнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другое — ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, трэцяе — Жыліцкага сельгаскаледжа.

На лыжны забег сярод сельскіх жыхароў прыбылі прадстаўнікі толькі двух сельскіх Саветаў — Мышкавіцкага і Скрыпліцкага: у такім жа парадку яны занялі першае і другое месцы.

Адзначым таксама пераможцаў і прызёраў у асабістым заліку (адпаведна занятых месцаў: першага, другога і трэцяга).

Узроставая катэгорыя 12-14 год: сярод юнакоў — Ягор Сямёнаў (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева), Аляксандр Грыневіч (Жыліцкая СШ), Дзмітрый Бацюня (СШ №1); сярод дзяўчат — Ульяна Варанчукова (Чыгірынская СШ), Крысціна Лазарава (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева), Юлія Костка з Мышкавіцкай СШ.

Узроставая катэгорыя 14-17 год: сярод юнакоў — Ягор Беразоўскі (Чыгірынская СШ), Ігар Бандарэнка (Мышкавіцкая СШ), Вадзім Гукаў (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева); сярод дзяўчат — Настасся Анісімава (гімназія), Ганна Каравай (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева), Крысціна Шастакова (Жыліцкая СШ).

Узроставая катэгорыя 18-29 год: сярод мужчын — Васіль Бяляўскі (аг.Мышкавічы), Васіль Грыневіч і Васіль Петрусёў (Жыліцкі сельгаскаледж); сярод дзяўчат — Аляксандра Курачкіна (Жыліцкі сельгаскаледж), Лізавета Багданава, прадстаўляўшая аддзел адукацыі, спорту і турызму, Алеся Шалянгоўская (“Рассвет”).

Узроставая катэгорыя 30-39 год: сярод мужчын — Юрый Дывыдзенка (Жыліцкі сельгаскаледж), Яўген Пішчалін (“Рассвет”), Сяргей Лыбзікаў (РАУС); сярод жанчын — Алена Шалыгіна (“Рассвет”), Анастасія Русанава (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Вікторыя Шкуратава (райспажыўтаварыства).

Узроставая катэгорыя 40 год і старэй: сярод мужчын — Андрэй Бяляўскі (“Рассвет”), Сяргей Садоўнікаў (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Сяргей Лянкевіч (КСУП “Чырвоны баец”); сярод жанчын — Алена Яскевіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Галіна Міхалап (ліцэй №15), Ганна Бяляўская (РАПТЗ).

Узнагароды камандам і ўдзельнікам, заняўшым першае, другое і трэцяе месцы, — дыпломы адпаведных ступеней, а пераможцам — яшчэ і каштоўныя прызы.

Каб пагрэць удзельнікаў мерапрыемства і балельшчыкаў гарачым чаем і кавай, падсілкаваць смажанкамі і шашлыкамі, працавала гандлёвая палатка райспажыўтаварыства.

Аляксандр ХАХЛОЎ, Наталля ХАДАКОВА.

Рэдакцыя выказвае ўдзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла старшыні ФСК Віктару БЯЛЯНАВУ.

Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Лыжня-4Лыжня-2Лыжня-3Лыжня-8Лыжня-6Лыжня-7Лыжня-9 Лыжня-15Лыжня-10 Лыжня-12 Лыжня-13Лыжня-14 Ляжня-19 Лыжня-16Лыжня-17 Лыжня-24 Лыжня-18Лыжня-23 Лыжня-20 Лыжня-21 Лыжня-22

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость