У Кіраўску прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі

 

У Кіраўску на плошчы імя Кірава прайшоў мітынг “За Беларусь!” у падтрымку міру, бяспекі і спакою. На яго сабраліся прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, кіраўчане і жыхары раёна, якім неабыякавая будучыня роднай краіны. У радах удзельнікаў мітынгу было шмат моладзі. Усюды луналі дзяржаўныя флагі Рэспублікі Беларусь, у руках удзельнікаў былі плакаты. У цяперашні неспакойны час людзі з’ядналіся ў адзіным парыве, каб  выказаць падтрымку дзеючай уладзе і беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку.

[ngg_images source=”galleries” container_ids=”34″ exclusions=”822,830″ sortorder=”822,813,814,815,816,819,817,818,820,823,810,824,812,825,826,811,827,828,829,830,831,832,833,834,835,837,840,839,838,821,836″ display_type=”photocrati-nextgen_basic_thumbnails” override_thumbnail_settings=”0″ thumbnail_width=”120″ thumbnail_height=”90″ thumbnail_crop=”1″ images_per_page=”20″ number_of_columns=”0″ ajax_pagination=”0″ show_all_in_lightbox=”0″ use_imagebrowser_effect=”0″ show_slideshow_link=”1″ slideshow_link_text=”[Show slideshow]” order_by=”sortorder” order_direction=”ASC” returns=”included” maximum_entity_count=”500″]Да мікрафона на мітынгу падыходзілі прадстаўнікі самых розных прафесій і сфер дзейнасці, розных узростаў – ветэраны працы і моладзь, у іх словах адчуваўся шчыры клопат за сённяшні дзень  нашай Айчыны, будучыню дзяцей і ўнукаў. Кожны падкрэсліваў, што незалежнасць, суверэнітэт дасталіся беларускаму народу няпроста. І трэба зрабіць усё, каб захаваць агульныя здабыткі і прымножыць іх. Нельга дапусціць раз’яднання нашага народа, трэба ўсім злучацца, каб захаваць мір і спакой у роднай краіне.

Удзельнікі мітынгу выказвалі свае эмоцыі, дружна падтрымліваючы выступаючых: “За Беларусь!”, “За Бацьку!”.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы выказаў ім удзячнасць за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Кіраўчане, адзначыў ён,   прынялі актыўны ўдзел у выбарах, аддаўшы свае галасы у падтрымку дзеючага дзяржаўнага курсу, па-дзяржаўнаму ацанілі паслявыбарчы перыяд. І тое, што такой актыўнай грамадой прыйшлі на мітынг, каб падтрымаць мір і стабільнасць у нашай краіне, многае значыць! 

На плошчу быў вынесены вялікі чырвона-зялёны флаг з беларускім арнаментам. Загучала песня “Малітва” на музыку Уладзіміра Мулявіна. Глыбока краналі душу яе словы: “Малюся я небу, зямлі і прастору, магутнаму Богу – ўсясвету малюсь, ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору, за родны народ Беларусі…”. Вялізнай калонай усе рушылі па вуліцах горада, скандуючы “За Беларусь!”.

 

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Відэа Ігара РУДЗЬКО.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024