У Кіраўску прайшла “Навагодняя міля-2020”

У Кіраўску прайшла “Навагодняя міля-2020”

У тым, што прыхільнікаў здаровага ладу жыцця не палохаюць розныя пагодныя “сюрпрызы” і капрызы, можна было ўпэўніцца, пабываўшы на традыцыйным лёгкаатлетычным прабегу “Навагодняя міля-2020”. Сёлетняе мерапрыемства сабрала больш за 80 чалавек. Яго арганізатарам выступілі фізкультурна-спартыўны клуб раёна і аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Прыемныя моманты спартыўнага свята пачаліся ўжо падчас рэгістрацыі: удзельнікі заявілі аб сабе ва ўсіх сямі ўзроставых групах. Як і заўжды, самымі шматлікімі прадстаўнікамі-бегунамі сталі хлопчыкі, юнакі і мужчыны ад 12 да 29 гадоў. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця былі і ў катэгорыі “60+”, праўда, толькі сярод мужчын.

Удзельнікі прабегу 12-14 гадоў, 50-59, 60 і старэй пераадольвалі дыстанцыю ў 1020 м, астатнія – у 2020 м.

Адкрылі “Навагоднюю мілю-2020” хлопчыкі 12-14 гадовага ўзросту. У выніку ўпартай барацьбы лепшы рэзультат быў у Рамана Ставера з Мышкавіцкай СШ, другім стаў Уладзіслаў Каўрыга з гэтай жа навучальнай установы, трэцім – Павел Чучулін з СШ №1. У катэгорыі 15-17 гадоў месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – Ягор Сосаў (СДЮШАР), 2 – Мікіта Мельнікаў (Жыліцкі сельгаскаледж), 3 – Цімур Багданаў (ЖСК). Сярод мужчын 18-29 гадоў перамогу святкаваў Кірыл Аляксееў з РАНС, другое і трэцяе месцы падзялілі паміж сабой прадстаўнікі Жыліцкага сельгаскаледжа Сяргей Курыла і Кірыл Шамедзька. Андрэй Харытонаў з РАНС, Віктар Бялянаў з аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Яўген Пішчалін з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” занялі адпаведна 1, 2 і 3 месцы сярод спартсменаў ва ўзросце 30-39 гадоў. У тройцы лідараў (40-49 гадоў) – Сяргей Лыбзікаў, Сяргей Храмянкоў (РАНС), Андрэй Бяляўскі (“Рассвет”). У катэгорыі 50-59 гадоў 1 і 2 месцы падзялілі паміж сабой Феафан Аляшкевіч (Баравіцкая СШ) і Мікалай Галавач (СДЮШАР)і. Сярод прадстаўнікоў “60+” лепшым стаў Іван Домніч з райаддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, на другім месцы – Анатоль Клімовіч, які выступаў за Баравіцкую СШ.

У дзяўчын лепшы вынік у катэгорыі 12-14 гадоў  – у Дар’і Краснай з СШ №1, 2 і 3 месцы – на рахунку Яўгеніі Ставер і Эвеліны Цэд, абедзве з Мышкавіцкай СШ. Сярод 15-17 гадовых дзяўчат перамогу святкавала Анастасія Лук’янава з СШ №1, другой была Крысціна Лазарава з Жыліцкага сельгаскаледжа, трэцяй – Валерыя Вакір з СШ №1.

Лідарамі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў сталі: Лізавета Апсіт з райспажыўтаварыства, 2 і 3 месцы занялі прадстаўніцы Жыліцкага сельгаскаледжа Крысціна Грамыка і Анастасія Кірылава.

Пасля прабегу прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа частавалі ўсіх гарачым чаем з салодкасцямі.

Галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Бялянаў уручыў пераможцам дыпломы і памятныя падарункі, іх прадаставілі райкам прафсаюза работнікаў АПК і прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. 

Гледзячы на шчырыя ўсмешкі аматараў бегу і іх балельшчыкаў, гэтае мерапрыемства ніяк не хацелася называць спаборніцтвам, яно, як заўжды, стала сапраўдным навагоднім спартыўным святам, якое прынесла яго ўдзельнікам шмат пазітыўных і яркіх эмоцый.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

С Днём семьи!

15 мая 2026
Читать новость
Актуально

БОЛЬШЕГРУЗЫ НА ОСОБОМ КОНТРОЛЕ!

14 мая 2026
Читать новость
Актуально

Внимание!  Тематическая горячая линия!

12 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко обозначил важность оснащения войск современным вооружением для решения задач обороны

11 мая 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске состоялась торжественная церемония чествования государственных символов Республики Беларусь

11 мая 2026
Читать новость
Актуально

Выставка работ учащихся детской школы искусств г.Кировска «И лишь над памятью не властно время»

11 мая 2026
Читать новость