У Кіраўску прайшоў міжрэгіянальны фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў”

У Кіраўску прайшоў міжрэгіянальны фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў”

Встречи-6

Встречи-6Встречи-1 Встречи-2 Встречи-4 Встречи-7 Встречи-8 Встречи-9 Встречи-10 Встречи-11Встречи-12 Встречи-13 Встречи-14 Встречи-15 Встречи-16Кіраўшчына прымала ўдзельнікаў міжрэгіянальнага фестывалю “Калядныя сустрэчы сяброў” для наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сёлета выступіць на свяце дружбы, радасці і дабрыні прыехалі 8 каманд: з Бабруйска, Клічава, Светлагорска, Быхава, Асіповічаў, Краснаполля, выступленне падрыхтавалі і кіраўчане.

Задумка наладжваць вось такія сустрэчы падчас зімовых святаў нарадзілася ў супрацоўнікаў Кіраўскага РЦСАН 7 гадоў таму. Першая сустрэча, у 2010-м, прайшла на базе Цэнтра сацабслугоўвання
ў фармаце чаяпіцця і цёплай гутаркі. Добразычлівая атмасфера, якая тады ўзяла лідарства, а таксама сяброўскія зносіны далі свой плён: з года ў год маштаб мерапрыемства пашыраў межы. Зараз — гэта не проста сустрэча за круглым сталом за кубкам гарбаты, а фестываль, удзельнікі якога рыхтуюць выступленні, дэкарацыі, касцюмы, які яны вельмі чакаюць, дзякуючы якому ў іх з’яўляюцца новыя сябры, назапашваецца багаж сіл і энергіі, бадзёрасці і добрага настрою.
Сёлетнія “Калядныя сустрэчы сяброў” па напалу ўражанняў ніколькі не ўступалі сустрэчам папярэдніх гадоў. Каманды падрыхтавалі “Калядныя песні” — выконвалі іх як прывітанне; экспанаты для выставы-конкурсу “Калядны бацінак”; тэатралізаваныя прадстаўленні для “аліўе-мюзікл-шоў” пад назвай “І падаў леташні снег”.
Цікавай атрымалася экалагічная вулічная акцыя-конкурс “Добрая зіма для птушак”. У яе межах
удзельнікі фестывалю зрабілі кармушкі для пярнатых сяброў. Для гэтага выкарысталі розны матэрыял: дошкі, тканіну, агародніну, салому, лён і іншы. Кармушкі перададзены валанцёрам ГА “Беларускі Чырвоны Крыж”, а ў далейшым будуць размешчаны ў парку аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Хвайніцы.
Акрамя конкурсна-забаўляльнай праграмы арганізатары падрыхтавалі шмат іншых цікавых мерапрыемстваў: запальную дыскатэку, майстар-клас па вырабу калядных абярэгаў, малявалі жадаючым аквагрым.
Па выніках конкурснай праграмы журы пад старшынствам начальніка ўпраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Ірыны Казялецкай вырашыла, што перамагла дружба.
Камандам уручылі дыпломы фестывалю розных намінацый: “Ох, рабяты! Ах, дзяўчаты!” — “Ліманад” (ТЦСАН Ленінскага раёна г.Бабруйска); “Самая добрая зіма” — “Бабры Першамайцы” (ТЦСАН Першамайскага раёна г.Бабруйска); “За ўпартасць і натхненне” — “Ольса” (Клічаўскі РЦСАН); “Калядная песня” — “Вясёлыя рабяты” (Светлагорскі РЦСАН); “За любоў да роднай мовы” — “Надзея” (Асіповіцкі РЦСАН); “У нагу з часам” — “БЭМС” (Краснапольскі РЦСАН); “Самыя артыстычныя” — “Пакаленне NEXT” (Кіраўскі РЦСАН).
Па добрай традыцыі дыпломамі і сувенірамі ўзнагародзілі найбольш актыўных удзельнікаў “Калядных сустрэч сяброў”, у тым ліку кіраўчан Рустама Раташа і Лізавету Кунгураву.
Не засталіся без увагі і арганізатары мерапрыемства. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Лянкевіч уручыла Падзяку райвыканкама загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Кіраўскага РЦСАН Наталлі Фіневіч за актыўную і плённую працу ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва і правядзенне фестывалю “Калядныя сустрэчы сяброў”.
Сёлетні фестываль атрымаўся яскравым, па-казачнаму добрым. І склалася так у многім дзякуючы падтрымцы яго спонсараў: УКП “Жылкамгас”, РКЦ №17 у г.Кіраўску філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, ЦБП №709 г.Кіраўска філіяла №703 ААТ “Беларусбанк”, Свята-Пакроўскага храма, ПМК-255, КСУП “Барчыцы-агра”, КСУП “Ніва-Барсукі”, таварыства ўласнікаў “Совлад плюс”, ПГВУП “МарТина-Имидж”, індывідуальных прадпрымальнікаў Пятра Лапо і Алены Мікалаевай, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, РА ГА “Белая Русь”.
Удзельнікі “Калядных сустрэч сяброў-2017” выказалі надзею, што і ў наступным годзе сустрэнуцца на Кіраўшчыне падчас фестывалю і зноў акунуцца ў атмасферу дабрыні.

Гавораць журы і ўдзельнікі фестывалю:
Таццяна БЯЛЯЎСКАЯ, намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкама:
— Гэта мерапрыемства стартавала 7 гадоў таму і прадаўжаецца з года ў год. Так і павінна быць! Бо гэта — добрая справа, а добрыя справы трэба прымнажаць!
Не адзін раз мы сустракаемся з наведвальнікамі аддзяленяў дзённага знаходжання для інвалідаў з розных куточкаў нашай вобласці і кожны раз шчыра здзіўляемся іх жыццялюбству і ўменню ад усёй душы радавацца гэтым сустрэчам.
Хочацца пажадаць удзельнікам фестывалю светлай будучыні і каб той энергетычны запас, з якім яны да нас прыязджаюць, суправаджаў іх па жыцці. Няхай побач заўсёды будуць людзі, якія ў любую хвіліну прыдуць на дапамогу!
Ірына КАЗЯЛЕЦКАЯ, начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама:
— Спадзяемся, што гасцінная кіраўская зямля прыме фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў” і ў восьмы раз! Мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву раёна, арганізатарам мерапрыемства за тое, што яны знаходзяць сілы, час, сродкі дзеля таго, каб нашы падапечныя мелі магчымасць кожны год сустракацца ў такім фармаце. Гэта вялізная добрая справа, сапраўднае свята дружбы і ўзаемадапамогі!
Алена ЛЯНКЕВІЧ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
— Фестываль падарыў і ўдзельнікам, і журы, і балельшчыкам шмат пазітыўных эмоцый, дабрыні, душэўнасці. Вельмі прыемна, што на Кіраўшчыну прыязджаюць з радасцю, так добра рыхтуюцца да ўдзелу ў конкурсна-забаўляльнай праграме, фестываль з года ў год пашырае межы. Шчыра радуешся за яго ўдзельнікаў, за тое, што яны такія таленавітыя, разумныя, смелыя, крэатыўныя і яскравыя!
Наталля СЯКАЧ, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Светлагорскага РЦСАН:
— Мы ад усяго сэрца ўдзячныя кіраўчанам за запрашэнне на гэтае цудоўнае свята! Заўсёды едзем на фестываль з цудоўным настроем, доўга рыхтуемся да яго, з нецярпеннем чакаем сустрэчы з сябрамі! Пераймаем для сябе нешта каштоўнае ў рабоце, а пакідаем Кіраўшчыну з надзеяй на сустрэчу ў будучым годзе!

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024