Темы

У клопатах пра будучы ўраджай

У клопатах  пра будучы ўраджай

kashko pusta1

Шырокім фронтам працягваюцца палявыя работы ў самай буйной гаспадарцы раёна — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: гэта сяўба кукурузы, высадка капусты, хімічная апрацоўка пасеваў шматгадовых культур ад шкоднікаў і пустазелля, падрыхтоўка глебы пад паўторную сяўбу аднагадовых культур на корм жывёле.
У бягучым годзе рассветаўцам неабходна было засеяць збожжавымі і зернебабовымі культурамі 1535 га. У сувязі з тым, што некаторыя ўчасткі азімых пшаніцы і рапсу былі пашкоджаны з-за неспрыяльных пагодных умоў у зімова-веснавы перыяд, павялічыліся аб’ёмы работ.
Значную ўвагу ў гаспадарцы надаюць вырошчванню кукурузы. Зараз актыўнымі тэмпамі вядзецца сяўба “каралевы палёў”, пад яе адведзена 3150 га, з якіх 950 га будзе ўбрана на зерне, 2200 га — на сілас, а таксама на бесперапыннае забеспячэнне работы біягазавай устаноўкі. На раніцу ўчарашняга дня сяўбу кукурузы на зерне ў гаспадарцы ўжо завяршылі.
У мінулым годзе ў сельгаскааператыве сабралі 4197 т зерня кукурузы і 73500 т зялёнай масы, у бягучым плануюць павялічыць ураджай. І для гэтага робіцца ўсё неабходнае: захоўваюцца тэхналагічныя працэсы падрыхтоўкі глебы і правядзення сяўбы, у наяўнасці насенны матэрыял высокай якасці. Выкарыстоўваецца насенне гатункаў, якія зарэкамендавалі сябе добрымі ўраджаямі ў папярэднія гады.
Па словах начальніка ўчастка “Кірава” Ігара Шчэрбіча, нягледзячы на тое, што аб’ёмы пасяўных плошчаў кукурузы вялікія, працавітасць і адказнасць земляробаў дазваляюць справіцца з заданнем у найкарацейшыя тэрміны. Агранізаваны кругласутачны рэжым работы. Амаль па 30 га за змену паспяваюць засяваць Віталь Кашкоў, Юрый Каранкевіч, Іван Кавалеўскі і Мікалай Бандарэнка. Не сакрэт, што добрыя ўраджаі ў значнай ступені залежаць ад якасна падрыхтаванай глебы. Таму і даверылі гэты ўчастак работы вопытным механізатарам Мікалаю Белакурскаму, Дзмітрыю Кахновічу, Мікалаю Дразду і Сяргею Кахновічу.
На здымках: Віталь Кашко заняты на сяўбе кукурузы; вядзецца пасадка капусты.

bel1 ivanov1 piloty

Займаецца “Рассвет” і вырошчваннем агародніны. Чакаюць спрыяльнага надвор’я 417 га бульбы, 40 га цыбулі, 15 га морквы, 29 га сталовых буракоў. Зараз у гаспадарцы прыступілі да высадкі капусты. Пад гэтую культуру адвялі 20 га сельгаспалеткаў на вытворчым участку “Валосавічы”. Расаду позняй капусты гатунку “фальтэр” у гаспадарцы вырошчвалі самі, таму паклапаціліся, каб расліны былі развітыя, з моцнай каранёвай сістэмай, што дазволіць атрымаць увосень значны ўраджай качаноў.
На высадцы капусты задзейнічана 15 паляводаў. Яны акуратна змя-шчаюць расаду ў пасадачную машыну і сочаць за якасцю працэса высадкі. За дзень тут паспяваюць высадзіць расліны на 1,5 га. А для таго, каб яны пайшлі ў рост, у глебу быў унесены неабходны комплекс угнаенняў.
На падвозцы расады шчыруе Леанід Прохараў, вопытны і адказны вадзіцель , таму і даверылі яму дастаўляць на палеткі крохкую расаду.
Майскае надвор’е спрыяе росту не толькі культурных раслін, але і пустазелля. Таму, вельмі важна не прапусціць аптымальныя тэрміны хімпраполкі сельгаскультур. У гаспадарцы з гэтымі работамі спраўляюцца своечасова, зараз асаблівая ўвага — абароне раслін ад шкоднікаў і хвароб. Значную дапамогу пры правядзенні такіх работ рассветаўцам аказвае сельгасавіяцыя. Менавіта з дапамогай самалётаў сельгаскааператыў адным з першых у раёне пачынае падкормку раслін. Дарэчы, менавіта выкарыстанне паветранай тэхнікі дазваляе рассветаўцам у сціслыя тэрміны і на значных плошчах праводзіць комплекс сельгасработ, прычым, не траўміруючы расліны.
Не за гарамі ўжо і пачатак “зялёнага жніва”. Зараз механізатары вядуць перадвыязную праверку і даводзяць да ладу агрэгаты, якія будуць забяспечваць грамадскі статак сакавітымі кармамі.
Не сціхае гул тэхнікі на палетках сельгаскааператыва ні днём, ні ўначы: шчыруюць механізатары, клапоцяцца пра будучы ўраджай. Якім ён будзе, сказаць пакуль складана, але відавочна, што рассветаўцы заслугоўваюць шчодрых ніў.
Людміла
СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.
На здымках: механізатар Іван Бяляўскі; галоўны пілот, камандзір лётнага звяна самалёта АН-2 Валерый Іваноў; пілот Уладзімір Анішчанка і механік Мікалай Папкоў.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость