У комплексе вядуцца палявыя работы у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

У комплексе вядуцца палявыя работы у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

 

Поле-2

Поле-5

Поле-3

Поле-1

Поле-4

Выкарыстоўваючы спрыяльнае надвор’е, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна распачалі веснавыя палявыя работы. Праводзіцца ворыва, закрыццё вільгаці, унясенне арганічных угнаенняў, падкормка азімых збожжавых і распу і іншыя.

Традыцыйна аднымі з першых у раёне распачалі палявыя работы земляробы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

У сераду карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на палетках сельгаставарыства і пацікавіліся арганізацыяй і правядзеннем пасяўной кампаніі.
Як адзначыў галоўны аграном РАПТЗ Уладзімір Дарафей, зараз задача нумар адзін — закрыццё вільгаці. Своечасовае правядзенне дадзеных работ павышае шанцы на будучы важкі ўраджай збожжавых і зернебабовых культур.
Праводзіць гэты важны агратэхнічны прыём даверылі механізатару Яўгену Якімчанку. Апрацаваная ім глеба на полі ў раёне Пацавай Слабады ў хуткім часе будзе за­сеяна зернебабовымі.
Не менш важная задача — падкормка азімых. Неспрыяльнае надвор’е ўзімку не лепшым чынам адбілася на гэтых культурах, таму ў РАПТЗ як мага хутчэй імкнуцца праз унясенне неабходных угнаенняў даць ім дадатковую моц, каб расліны пайшлі ў рост. Шчыруе на гэтых работах на “РАСЕ” малады механізатар Дзмітрый Комар. Варта адзна­чыць, вопыту Дзмітрыю не займаць: не першы год кіраўніцтва давярае механізатару клопат пра будучы ўраджай.
На падвозцы ўгнаенняў для запраўкі “РАСЫ” задзейнічаны вадзіцель Сяргей Комар, загружае іх трактарыст-машыніст Аляксандр Вашукевіч.
Яшчэ адзін немалаважны ўчастак работ — правядзенне ворыва. Працуе тут ветэран механізатарскай справы Уладзімір Сакалоўскі, за плячыма якога больш за 40 гадоў стажу. Пастаўленую задачу ён выконвае адказна, прыязджаючы на поле, стараецца спланаваць работу так, каб трактару прыходзілася рабіць як мага менш разваротаў, а ўздымаемая плугамі зямля была роўнымі палосамі.
Адразу некалькі відаў работ праводзілася на полі за Пацавай Слабадой. Андрэй Хлапкоў на “Амкадоры” загружаў прычэпы трактароў арганікай, а Іван Лазаковіч і Аляксандр Сідарэнка былі заняты на яе ўнясенні. Як вядома, справа гэта вельмі важная, бо арганічныя ўгнаенні паляпшаюць структуру глебы і забяспечваюць яе спажыўнымі рэчывамі. Акрамя таго, арганіка — таннае ўгнаенне, якое толькі трэба своечасова даставіць на палі і ўнесці ў глебу.
На гэтых жа палетках ажыццяўлялася ўнясенне даламітавай мукі ў глебу. Гэта робіцца з мэтай нармалізацыі яе кіслотнасці, а таксама каб абагаціць зямлю такімі мікраэлементамі, як калій і магній.
Механізатары Мікалай Таркан і Павел Марозаў займаліся вапнаваннем глебы, а Анатоль Дзікун хутка загружаў прычэпы трактароў пад’язджаючых за новай порцыяй “даламіткі”.
Згодна рабочага плана ў РАПТЗ падчас веснавых палявых работ неабходна пасеяць збожжавыя і зернебабовыя культуры на 900 га, каля 400 га зоймуць цукровыя буракі. Значныя плошчы, каля 750 га, тут адвядуць пад кукурузу, якая будзе вырошчвацца на зерне, насенне і на зялёны корм. Завяршыць усе пасяўныя работы тут плануюць у аптымальныя тэрміны.
На высокапрадукцыйную і якасную працу на веснавых палетках накіраваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, распрацаваны ўмовы спаборніцтваў. Як, дарэчы, і штогод, заробкі трактарыстаў будуць напрамую залежыць ад выпрацоўкі і якаснай праведзенай работы. Усе механізатары забяспечваюцца гарачымі абедамі са сталовай сельгаставарыства, маюцца сродкі індывідуальнай абароны і спецвопратка. Галоўнае пытанне, якое на асаблівым кантролі кіраўніцтва РАПТЗ і прафкама — бездакорнае захаванне ўдзельнікамі пасяўной кампаніі тэхнікі бяспекі.
Сёлета надвор’е крыху ўнесла свае карэктывы ў планы аграрыяў. Летась па стане на 12 красавіка пасяўная кампанія ў раёне ўжо была ў самым разгары. Аднак руплівых і старанных працаўнікоў райаграпрамтэхзабеспячэння такі расклад не засмучае: уся тэхніка і агрэгаты добра пад­рыхтаваны, якаснае насенне маецца пад патрэбу, застаецца толькі з поўнай аддачай правесці пасяўную кампанію. З раніцы і да позняга вечара шчыруюць механізатары на палетках, каб забяспе­чыць высокія тэмпы і якасць палявых работ і атрымаць дастойны ўраджай.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.
На здымках: Трактарыст-машыніст РАПТЗ Андрэй Хлапкоў задзейнічаны на пагрузцы арганічных угнаенняў, Іван Лазаковіч і Аляксандр Сідарэнка — на іх унясенні; на падкормцы азімых культур шчыруе Дзмітрый Комар, своечасова праводзіць загрузку “РАСЫ” ўгнаеннямі Аляксандр Вашукевіч; на падвозцы ўгнаенняў працуе вадзіцель Сяргей Комар (уверсе); вапнаваннем глебы займаюцца трактарысты-машыністы Павел Марозаў і Мікалай Таркан, пагрузкай «даламіткі» — Анатоль Дзікун; закрыццё вільгаці даручылі механізатару Яўгену Якімчанку.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024