У Кіраўску прайшла традыцыйная сустрэча з прызыўнікамі

У Кіраўску прайшла традыцыйная сустрэча з прызыўнікамі

У РДК прайшла традыцыйная сустрэча з прызыўнікамі, якія ў хуткім часе будуць прызваны на службу ва Узброеныя Сілы. Хлопцы адправяцца ў розныя часці, каб асвойваць нялёгкія навыкі вайсковай справы. Тыя, хто закончыў школу або сярэдне-спецыяльную ўстанову, адслужаць паўтара года, з вышэйшай адукацыяй — год.
Пра некаторыя моманты службы і салдацкія абавязкі прызыўнікам расказаў начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Андрэй Гайдукевіч. Ён адзначыў, што ва ўсе часіны служба ў арміі лічылася дастойнай школай, якую абавязаны прайсці кожны юнак. Прыемна, што многім хлопцам падабаецца служба, і далей свой лёс яны звязваюць з арміяй. Людзей, якія прайшлі вайсковую службу, аб’ядноўвае пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, за сям’ю, краіну.
Па словах Андрэя Гайдукевіча, кіраўскія юнакі працягваюць слаўныя традыцыі, якія закладвала не адно пакаленне салдат, дастойна нясуць службу. І як вынік, многія камандзіры вайсковых часцей прыязджаюць за новым папаўненнем менавіта на Кіраўшчыну. Прыемна і бацькам хлопцаў, калі ад камандзіраў ідуць падзячныя лісты за бездакорную службу.
Андрэй Гайдукевіч пажадаў рабятам дастойна і з гонарам несці званне абаронца Айчыны, мужна выканаць свой абавязак, пасталеўшымі і здаровымі вярнуцца да сваіх родных і блізкіх.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікторыя Бяляўская пажадала рабятам цікавай і карыснай службы, трывалых ведаў па пытаннях абароны сваёй Радзімы. Па яе словах, служба ў арміі многім дапамагла пераасэнсаваць некаторыя моманты жыцця, стаўленне да бацькоў, сяброў. Яна пажадала прызыўнікам удачы, маленькіх і вялікіх перамог над сабою.
Стойкасці духу, аптымізму, сапраўдных армейскіх сяброў пажадаў юнакам старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў.
Прая­віць свае самыя лепшыя якасці, дастойна несці службу па абароне правоў і інтарэсаў Беларусі, яе грамадзян, пажадаў прызыўнікам першы сакратар райкама ГА
“БРСМ”Алег Бойка.
Ад імя прызыўнікоў Сяргей Новікаў падзякаваў усім за словы падтрымкі, пажадаў юнакам знайсці сярод саслужыўцаў сапраўдных сяброў, якія падтрымаюць у самых розных сітуацыях, а таксама запэўніў, што кіраўскія прызыўнікі зробяць усё ад іх залежачае, каб дастойна пранесці званне абаронца Айчыны.
Работнікамі РДК для будучых воінаў была наладжана канцэртная праграма, праведзена віктарына. Юнакі з інтарэсам паглядзелі відэаролікі аб сучасным узбраенні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, армейскіх буднях, абмеркавалі пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024