Темы

У любым узросце радавацца жыццю!

Адна з цікавых форм работы раённага цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва — правядзенне агляду-конкурсу “Лепшае ветэранскае падвор’е”, які стаў ужо традыцыйным. Ён праводзіцца ў мэтах развіцця і папулярызацыі дзелавога і творчага патэнцыялу жыхароў горада і раёна старэйшага пакалення. Агляд-конкурс стымулюе пажылых людзей па-іншаму паглядзець на свае дамы і сядзібы, стан сваіх двароў і прысядзібных участкаў. З таго, як выглядае кожнае падвор’е, фарміруецца аблічча ўсяго населенага пункта. Акрамя таго, гэты конкурс закліканы захапіць пажылых грамадзян актыўнай пасільнай працай у асабістых падсобных гаспадарках па вытворчасці сельгаспрадукцыі для сябе і сваіх сем’яў.
Былі вызначаны лепшыя ўдзельнікі агляду-конкурсу па трох намінацыях і ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. Аб узнагароджванні раённая газета паведамляла сваім чытачам. Сёння раскажам больш падрабязна аб пераможцах і прызёрах.
Лепшымі ў намінацыі “Ад прыроды — матэрыял, ад майстроў — талент” (за добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка) сталі Раіса Аляксандраўна Сцепановіч з а/г Любонічы (1 месца), Людміла Міхайлаўна Лукановіч, падвор’е якой знаходзіцца ў в.Вілы (2 месца) і кіраўчанка Зінаіда Іванова (3 месца).
Складана было вылучыць лепшых у намінацыі “Мой сад”, “Мой агарод” (за агародніцтва, садаводства), аднак яны былі названы: гэта Ірына Дарафееўна Мялешкіна з в.Негаўля і Міхаіл Міхайлавіч Вяроўкін, ветэран Вялікай Айчыннай вайны з в.Букіно (ім прысуджаны першыя месцы), Іна Яўгенаўна Аўсянікава з а/г Любонічы (2 месца). У намінацыі “Лепшы жывёлавод” (за ўтрыманне жывёлы і птушкі) былі прызнаны Уладзімір Рыгоравіч Таркан з а/г Любонічы і Васіль Барысавіч Таркан з а/г Баравіца (адпаведна 1 і 2 месцы).
Удзельнікі конкурсу парадавалі і здзівілі журы сваёй працавітасцю і ўменнем уласнымі рукамі ствараць вакол сябе прыгажосць. Яны, ня-гледзячы на сталасць, праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю, паказваючы прыклад таго, што ў любым узросце чалавек можа радавацца жыццю і атрымліваць ад яго задавальненне.
Алла ПЕЧАНЬ,
загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання РЦСАН.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость