Темы

У межах рэспубліканскага суботніка

У межах  рэспубліканскага  суботніка

subbotmik

12 красавіка ў Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне, прайшоў рэспубліканскі суботнік. У яго межах грамадзяне актыўна наводзілі парадак на вуліцах горада, у сельскіх населеных пунктах раёна, некаторыя працавалі на сваіх рабочых месцах.
Удзел у суботніку ў нашым раёне прыняло каля 7 тыс. чалавек, улічваючы школьнікаў. Зароблена больш за 100 млн. рублёў, якія будуць пералічаны ў Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і ў далейшым будуць накіраваны Міністэрству аховы здароўя для фінансавання будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава», дзе ў далейшым плануюць праводзіць звышдакладную дыягностыку злаякасных пухлін на ранняй стадыі. Будаўніцтва цэнтра ўжо пачата ў межах дзяржаўных інвестыцыйных праграм, і накіраванне сродкаў, заробленых на суботніку, паскорыць яго стварэнне і дазволіць палепшыць умовы аказання дапамогі анкалагічным хворым.

Сёлетні суботнік прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адзначыў у размове кіраўнік раёна Уладзімір Піскіжаў, таму асаблівая ўвага падчас навядзення чысціні і парадку будзе нададзена мемарыяльным комплексам, мясцінам баявой і воінскай славы, пахаванням воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, на тэрыторыі нашага раёна ў бягучым годзе запланавана правядзенне абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”, таму ў зоне ўвагі падчас суботніка — добраўпарадкаванню горада і а/г Мышкавічы, дзе пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы.
Старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне на тое, што некаторыя з нашых грамадзян ўсё ж такі прывучацца быць больш акуратнымі, перастануць утвараць несанкцыянаваныя звалкі, за-хламляць прысядзібныя тэрыторыі. Той вынік намаганняў па навядзенні чысціні, ў раёне, які мы сёння назіраем, гэта прыкмета таго, што мы навучыліся прыбіраць, але, на жаль, не перасталі смеціць, дадаў кіраўнік раёна.
Некаторыя арганізацыі распачалі свае работы загадзя і да суботніка частка пастаўленых задач была выканана.
Так, у а/г Мышкавічы прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада праводзілі работы на пустуючых землях па спільванні пладовых дрэў, выдаленні зарасніку і хмызняку, раскарчоўванні, пахаванні фундаментаў. У далейшым усе гэтыя зямельныя ўчасткі плануецца ўвесці ў сельскагаспадарчы абарот.
На вуліцы Арлоўскага ў а/г Мышкавічы гэты фронт работ выконвалі прадстаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, УКП “Жылкамгас”, раёна электрычных сетак, райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Работнікі “ПМК-97 Вадбуд” наводзілі чысціню і парадак на вуліцах Арлоўскага, Рабцэвіча і 2-ім завулку Цясоўскім. На вуліцах Дварцовай, Алянскай, завулках Механізатараў і Школьным добраўпарадкаваннем займа-ліся работнікі ДЮСШ і РВЭС.
Шэраг арганізацый падчас правядзення рэспубліканскага суботніка быў заняты на пагрузцы і вывазцы галін, сярод іх — прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райветстанцыі, РАУС, фінансавага аддзела райвыканкама, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кіраўскім раёне, ваенкамата, раёна газазабеспячэння, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, “Кіраўскіх бытпаслуг”, раённага вузла паштовай сувязі, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Прадстаўнікі райвыканкама і ўпраўлення капітальнага будаўніцтва наводзілі парадак на зямельным участку па вул. Шасейнай у п.Скачок.
Значны аб’ём работ быў праведзены на Чыгірынскім вадасховішчы, дзе на ўборцы прыбярэжнай паласы шчыравалі работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзялення “Белдзяржстрах”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райбальніцы, аддзела статыстыкі, фізкультурна-спартыўнага клуба.
У кожным сельвыканкаме былі распрацаваны свае планы па добраўпарадкаванні тэрыторый, мемарыяльных комплексаў, абеліскаў і брацкіх магіл, а таксама навя-дзенні чысціні і парадку на грамадскіх могілках.
Тысячы працоўных рук, якія падчас правядзення суботніка завіхаліся з венікамі, граблямі, рыдлёўкамі, піламі і сякерамі, шчыравалі, наводзячы чысціню і парадак, рабілі ўсё гэта для таго, каб наш агульны дом пад назвай Кіраўшчына, быў прыгожым і камфортным для пражывання.
Работы па навядзенні чысціні і парадку на тэрыторыі нашага раёна плануецца працягваць і ў далейшым. Кіраўшчыне выпала ганаровае права стаць цэнтрам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”, і нам, як сапраўдным гаспадарам, неабходна паказаць усю прыгажосць і ўтульнасць нашай малой радзімы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем