Темы

У памяці і сэрцы назаўсёды

У памяці  і сэрцы  назаўсёды

perednya

Урачысты прыём, прымеркаваны да 25-годдзя вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана, правёў 12 лютага старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. У мерапрыемстве прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.
На ўрачысты прыём былі запрошаны больш 20 чалавек — сем’і загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, кіраўнікі гарадскіх і раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, воіны-інтэрнацыяналісты.
У сустрэчы прымалі ўдзел і прадстаўнікі нашага раёна: старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Юрый Сафронаў і воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Перадня, узнагароджаны ордэнам «Чырвоная Зорка», медалямі “За адвагу”, “За бездакорную службу” 2-й і    3-й ступеней і іншымі.
У ходзе мерапрыемства найбольш актыўныя ўдзельнікі афганскага руху ў рэгіёне былі адзначаны Ганаровымі граматамі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, а таксама грашовымі прэміямі.
Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта быў узнагароджаны  Уладзімір Перадня.
Акрамя таго, у адпаведнасці з нядаўна падпісаным загадам Міністра абароны Беларусі пецярым кіраўнікам раённых арганізацый саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, атрымаўшым чарговыя воінскія званні, былі ўручаны пагоны. Пагоны маёра атрымаў Юрый Сафронаў.
Як адзначылі пасля прыезду ў Кіраўск нашы землякі, падчас сустрэчы Пётр Руднік падкрэсліў важную ролю Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, як арганізацыі ветэранаў баявых дзеянняў, у героіка-патрыятычным выхаванні грамадзян, у першую чаргу, маладога пакалення. З моманту заканчэння афганскай вайны мінула чвэрць стагоддзя, і заўжды наша краіна шануе подзвігі воінаў-інтэрнацыяналістаў і памятае імёны тых, хто загінуў на той кровапралітнай вайне.
На сустрэчы было прынята рашэнне аб стварэнні ў Магілёўскай вобласці музея воінскай славы.
Таксама ўдзельнікам паведамілі, што воіны-інтэрнацыяналісты Магілёўшчыны і сем’і загінуўшых воінаў атрымаюць адрасную матэрыяльную дапамогу. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдаткавана 150 млн. рублёў.
На здымку: старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік уручае Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта нашаму земляку Уладзіміру Перадні.
Фота БЕЛТА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость