У сельгасарганізацыях Кіраўшчыны распачалася касавіца. Работы арганізаваны і ў КСУП “Ніва-Барсукі”

У сельгасарганізацыях Кіраўшчыны распачалася касавіца. Работы арганізаваны і ў КСУП “Ніва-Барсукі”

 

Механізатары Алег Стальмакоў і Рыгор Прусянкоў

“Рыхтуй сані летам” — гэтую прымаўку і яе сэнс, думаецца, ведае кожны. Сапраўды, рыхтавацца да будучага патрэбна загадзя, каб потым задуманае атрымалася, а планы спраўдзіліся. Для сельгасвытворцаў выраз мае асабліва актуальны сэнс. Любы працэс трэба прадумаць загадзя, падрыхтаваць як мае быць, тады можна разлічваць на добры рэзультат.

Якой будзе зімоўка грамадскага пагалоўя жывёлы, якімі будуць надоі і прывагі — гэта залежыць ужо ад сённяшняга дня. Для сяльчан надышоў адзін з найбольш адказных перыядаў — корманарыхтоўка. Да яе прыступілі ў  сельгасарганізацыях раёна. Пачалі назапашваць кармы і ў КСУП “Ніва-Барсукі”, дзе мы пабывалі ў мінулую сераду.

Людзі і тэхніка ў гэты дзень асабліва завіхаліся на ўчастку за Лешчанкай. Тут стройнымі радкамі выцягнуліся валкі скошанай травы. Над гэтым папярэдне з касілкамі пашчыравалі механізатары Мікалай Таранаў і Васіль Белаглазаў. Пад ветрам трава хутка правяльвалася, і тут ужо надышла чарга Алега Стальмакова, які з дапамогай корманарыхтоўчага камбайна КВК-800 “Палессе” імкліва падбіраў валкі. Здробненая зялёная масай хутка запаўняла прычэпы трактароў і кузавы аўтамашын — адзінкі тэхнікі змянялі адна адну каля камбайна. Усяго іх у рабоце было задзейнічана пяць: на трактарах з ПІМамі старанна працуюць Рыгор Шчаглоў і Рыгор Прусянкоў, на МАЗах — Васіль Марозаў, Міхаіл Пратасаў і Валянцін Пінчук.

Вадзіцель Васіль Марозаў

Шлях адвозчыкаў ляжаў да фермы “Ізабеліна”, дзе закладвалася першая сянажная траншэя. Адна за адной згружалася ў месца для кансервацыі чарговая прывезеная порцыя духмянай масы. За яе ўкладку тут жа прыступалі трамбоўшчыкі. Гэты ўчастак даручаны Генадзю Кайданау на пагрузчыку “Маніту” і Юрыю Сямёнаву на “Амкадоры”. За выкананнем усіх тэхналагічных патрабаванняў пры закладванні сенажу уважліва сочыць галоўны заатэхнік сельгапрадпрыемства Аляксандр Дастанка.

Дарэчы, паралельна з закладкай сенажу ў траншэі, ужо вядзецца яго нарыхтоўка па сучаснай тэхналогіі — у стрэйч-плёнку. Скатвае ў рулоны і запакоўвае масу Сяргей Гушчын. Адносна новы метад добра прыжыўся, дзякуючы выдатнаму захоўванню масы і яе паядамасці жывёлай.

Механізатар Генадзь Кайданаў

Аб ходзе корманарыхтроўкі, планах ніваўцаў на гэты перыяд мы пагутарылі з галоўным аграномам гаспадаркі Аляксеем Семашкевічам і галоўным эканамістам Сяргеем Гур’янавым. Як паведамілі яны, аб’ёмы работ прадстаяць значныя. У “Ніве-Барсуках” утрымліваецца 3900 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 1331 — дойны статак, які сканцэнтраваны на трох МТФ — “Барсукі”, “Ізабеліна” і “Капусціна”. Плюс тры больш дробныя фермы — у Лешчанцы, Скрыпліцы і Камерава. Так што кармоў патрэбна шмат, каб зімоўка была сытнай, а жывёлагадоўля прыносіла прыбытак. Але спецыялісты адназначна выказалі ўпэўненасць, што так яно і будзе. Травастой выдаўся добрым, хоць і не на ўсіх участках дажджы палівалі пасевы. Тым не менш, іх выгляд дазваляе меркаваць, што наяўных траў павінна хапіць, каб атрымаць акрамя патрэбных для зімы кармоў яшчэ і добры запас на будучае. А ён павінен быць абавязкова, і ў такім накірунку ніваўцы працуюць штогод. Асноўныя плошчы — 70% — сёлета займаюць бабовыя і бабова-злакавыя травы, 20% — лугавыя злакавыя, яшчэ 10% пасеваў адведзена на насенне.

Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве плануюць назапасіць 14,5 тыс.т сенажу, 740 т сена. Плюс па восені дадаць 17,9 тыс.т кукурузнага сіласу. На ўмоўную галаву жывёлы мяркуецца мець па 30 цэнтнераў кармавых адзінак — толькі з травяністых кармоў. Гэта — па сілах мясцовым працаўнікам. Але, безумоўна, трэба, каб дапамагла і  нябесная канцылярыя. “Своечасовыя дожджыкі будуць зусім не лішнімі”, — адзначылі спецыялісты…

P.S. І нібыта прырода пачула пажаданне. Пасля працяглай сонечнай паўзы, ўвечары таго ж дня шчодны дождж прайшоўся па Кіраўшчыне, наліваючы расліны сілай вільгаці. Выдатна ён прыйшоўся і на травастой, а, значыць, добра паспрыяў і корманарыхтоўцам.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх