Темы

У ходзе Адзінага дня інфармавання

Тэма ліпеньскага Адзінага дня інфармавання — “Вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу. Асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Бяляўскай правяла сустрэчу з жыхарамі аг.Паўлавічы. Удзел у ёй прыняла член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбаль-ніцы Алена Круцько.

Па асноўнай тэме прысутных праінфармавала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Іваніцкая. Яна нагадала, што падчас абыўшагася пятага Усебеларускага народнага сходу былі абмеркаваны вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Увага прысутных была закцэнтавана на тым, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, а таксама ўсе, хто выступаў з трыбуны, кансалідаваліся ў меркаванні, што дабрабыт беларускага народа перш за ўсё залежыць ад персанальнага ўкладу кожнага з нас у агульную справу, ад выканальніцкай дысцыпліны, ад дзейсных эканамічных механізмаў на прадпрыемствах, прадпрымальнасці і ініцыятывы.
Было таксама адзначана, што менавіта сельскую гаспадарку падчас пятага Усебеларускага народнага сходу Кіраўнік дзяржавы назваў найважнейшай сферай эканомікі дзяржавы. Аўтаматызацыя асноўных тэхналагічных працэсаў сельгасвытворчасці дазволіла павялічыць прадукцыйнасць працы за пяцігодку на вёсцы амаль у 1,5 раза. Дзякуючы мадэрнізацыі вытворчасці істотна скараціліся выдаткі на выпуск прадукцыі.
У сваім выступленні на форуме Прэзідэнт адзначыў, што асновай краіны з’яўляюцца вёска, малыя і сярэднія гарады. Асноўныя намаганні плануецца засяродзіць на прыцягненні інвестыцый у рэгіёны, якія дадуць новыя працоўныя месцы, годны заробак і падаткі ў мясцовы бюджэт.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская давяла да ведама прысутных інфармацыю аб ходзе выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
У ходзе сустрэчы разглядалася пытанне прафілактыкі траўматызму і гібелі дзяцей.
Прысутныя паглядзелі відэафільм пра тое, чым можа завяршыцца грэбаванне правіламі бяспекі.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость