Темы

Уладары сяла-2016 з «Рассвета»

Уладары сяла-2016 з «Рассвета»

14111075Уладар сяла. Хто ён? Адказ на гэтае пытанне паспрабавалі знайсці маладыя сем’і — удзельнікі раённага этапа аднайменнага конкурсу. Прайшоў ён у межах святкавання раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” у аг.Барсукі. Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам мерапрыемства выступіў РК ГА “БРСМ” пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і ЦБП №709 г.Кіраўска філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Конкурс “Уладар сяла” стаў традыцыйным для Кіраўшчыны і прыходзіцца даспадобы многім яе жыхарам, стаўшы сапраўдным святам калектыўнага сямейнага адпачынку. Яго мэты і задачы — садзейнічанне замацаванню маладых сем’яў у вёсцы; фарміраванне ў моладзі патрыятызму; папулярызацыя сельскагаспадарчай працы і прафесій; актывізацыя работы па добраўпарадкаванні ўласных падвор’яў сяльчан; стымуляванне маладых сем’яў, якія вядуць прысядзібную гаспадарку на высокім гаспадарчым узроўні; адраджэнне працоўных дынастый, умацаванне сямейных традыцый і пераемнасць пакаленняў; прыцягненне моладзі вёскі да здаровага ладу жыцця і г. д.
Удзел у мерапрыемстве прынялі тры сям’і: Яўген і Валянціна Котавы з дочкамі Анастасіяй і Аляксандрай з аг.Барсукі, Андрэй і Анжэла Горбач з дзецьмі Маргарытай і Віялетай з аг.Мышкавічы, Сяргей і Кацярына Глушаковы з аг.Паўлавічы.
Пачалася конкурсная праграма са знаёмства. Кожная каманда павінна была расказаць пра сябе: у прозе, з дапамогай вершаў ці песень. Па сутнасці, гэта была візітная картка ўдзельнікаў, і ўмова тут толькі адна — як мага больш арыгінальна, цікава і весела расказаць аб сваёй сям’і, аб трыдыцыях, захапленнях, любімым сямейным хобі.
А як спрытна сямейныя пары пілавалі і секлі дровы, а затым складвалі. Было бачна, што гэтая справа для іх звыклая. Хуткасць і ўважлівасць, уменне працаваць у пары прадэманстравалі канкурсанты на этапе “Бульбашы”: галоўнае тут было як мага хутчэй адсартаваць вялізную бульбу ад дробнай.
Вясёлым і цікавым атрымаўся чарговы этап конкурсу “Рыхтуем запасы на зіму”: татам з дзецьмі трэба было сапраць па полі агуркі і зялёную прыправу, а мамам — іх закатаць у слоікі.
Па-сапраўднаму сямейным стаў конкурс “Сялянскія прысмакі”: жанчыны гатавалі беларускую нацыянальную страву, а астатнія займаліся яе ўпрыгожваннем.
Відовішчным атрымаўся конкурс “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі”, дзе неабходна было прадставіць на суд журы выставу-прэзентацыю прадметаў сямейнай творчасці.
Сваю эрудыцыю і дасведчанасць дэманстравалі канкурсанты ў намінацыі “Родны край” пры адказах на пытанні аб гісторыі і культуры нашай вобласці.
Выпрабаванні завяршыліся, і канкурсанты з хваляваннем чакалі вынікаў. Сёлета ганаровы тытул “Уладар сяла” заваявала сям’я Горбач з Мышкавіч. Другое і трэцяе месцы раздзялілі паміж сабой сем’і Котавых з Барсукоў і Глушаковых з Паўлавіч. Усе атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад спонсараў: райкама ГА “БРСМ”, раённых грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Фонд міру”, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Наперадзе ў сям’і Горбач абласны этап конкурса, на якім трэба будзе даказаць, што на кіраўскай зямлі жывуць сапраўдныя гаспадары роднай зямлі, працавітыя і дружныя сем’і.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Яўгена ПІШЧАЛІНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость