Темы

Уплата падаткаў — норма жыцця

Уплата падаткаў —    норма жыцця

padatki1

Сёлетні год для калектыву інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кіраўскім раёне — юбілейны: чвэрць стагоддзя яе супрацоўнікі  займаюцца папаўненнем бюджэту, забеспячэннем паўнаты паступленняў падаткаў у казну. Ад гэтага залежыць, як будуць развівацца  адукацыя, медыцына, культура, выплачвацца пенсіі, аказвацца дапамога маламаёмным грамадзянам і іншыя сацыяльныя гарантыі. 

Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам інспекцыі Віктарам КАРАНКЕВІЧАМ і па-прасілі расказаць аб выніках дзейнасці калектыву ў бягучым годзе, а таксама падзяліцца перспектывамі на будучае:
—Праводзімая інспекцыяй сістэматычная работа па безумоўным выкананні даведзеных планавых паказчыкаў і мабілізацыі дадатковых паступленняў з года ў год дазваляюць нашаму калектыву забяспечваць выкананне даходнай часткі бюджэту ўсіх узроўняў. За мінулы год у кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 92,2 млрд. руб. (104,6%), у рэспубліканскі — 7,2 млрд. руб. (113,2%), у мясцовы — 85 млрд. руб. (104%). Звыш плана мабілізавана 4,1 млрд.руб.
Бюджэт раёна папаўняюць 11 тыс. плацельшчыкаў падаткаў: 303 арганізацыі, 233 індывідуальныя прадпрымальнікі, астатняя колькасць — фізічныя асобы.
Найбольшыя сумы плацяжоў паступаюць ад СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — 13,1 млрд. руб., райспажыўтаварыства — 8,8 млрд. руб., УКП “Жылкамгас” і ПМК-255 — па 5,7 млрд. руб., ДРБУ-197 — 2,6 млрд. руб., ААТ “ПМК-97 Вадбуд”— 2,4 млрд. руб.
Улічваючы вызначальны ўплыў бюджэтаўтвараючых арганізацый на фарміраванне даходнай часткі бюджэту раёна, работа з дадзенай катэгорыяй плацельшчыкаў з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў у дзейнасці інспекцыі. Дарэчы, за мінулы год за кошт дзяржаўных арганізацый сфарміравана 68,1% паступленняў раённага бюджэту.
Разам з тым, у сувязі з развіццём і ўмацаваннем малога і сярэдняга бізнэсу ў цяперашні час адбываецца пераразмеркаванне доляў удзелу ў фарміраванні бюджэту дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў эканомікі, што абумоўлівае неабходнасць больш пільнай увагі гэтым суб’ектам гаспадарання. Тым больш, што перад калектывам пастаўлена задача — знайсці магчымасці для павелічэння паступленняў у бюджэт.
У першую чаргу, неабходна скарачаць аб’ёмы неназіраемай эканомікі. На думку экспертаў, у нашай краіне ад 10 да 30% эканомікі складае ценявы рынак, які не плаціць ніякія падаткі. Таму прадпрымаюцца значныя намаганні, каб кантрольная дзейнасць была эфектыўнай.
У першым паўгоддзі бягучага года праверана дзейнасць 45 дзеючых аб’ектаў і 33 суб’ектаў гаспадарання, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. Па выніках праверак прад’яўлена да ўплаты 987,7 млн. руб. падаткаў. З ценявога абароту канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 255,2 млн. руб. З кожнага рубля, атрыманага інспекцыяй на правядзенне кантрольных закупак, у бюджэт вернута 1243 руб.
Вядома, што поспех любой справы залежыць ад людзей, якія дзякуючы сваім добрасумленным адносінам да даручанага ўчастка работы і высокаму прафесіяналізму заслужылі аўтарытэт і павагу сярод калег, а таксама падаткаплацельшчыкаў. Адчувальны ўклад у станаўленне і развіццё падатковай службы раёна ўнеслі ветэраны працы Я.Г.Бяляўскі, В.І.Дайнека, В.П.Шалыгін, І.І.Печань, Г.Ф.Борэкава, П.П.Акуліч, В.Ф.Сакалоўская, Л.С.Пятруша.
Нельга не ўспомніць і аб тых, каго ўжо няма побач з намі, але памяць аб іх будзе жыць у нашых сэрцах. Гэта — І.М.Зазерская, І.Б.Аляхно, Т.Ф.Аляхно, В.І.Печань. У свой час гэтыя людзі працавалі сумленна, прымяняючы вопыт і веды дзеля агульнай справы.
Сёння ў калектыве працуюць спецыялісты, узровень кваліфікацыі і дзелавыя якасці якіх дазваляюць паспяхова вырашаць задачы па рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў сферы падаткаабкладання. Шмат гадоў вынікова працуюць С.У.Русецкі, С.Р.Акушэвіч, А.Л. Балабашкова, І.А.Кітова, А.І.Малічэнка, А.М.Рудак. Стараннасцю вызначаюцца і маладыя спецыялісты — К.С.Новікаў, Н.І.Вакір, В.С.Жукоўская, В.П.Салянкіна. 91,7% работнікаў інспекцыі маюць вышэйшую адукацыю.
Менавіта сплаў вопыту і ініцыятывы дазволілі калектыву інспекцыі двойчы стаць пераможцамі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у 2009 і 2014 г.г. Неаднаразова мы выходзілі пераможцамі абласных спаборніцтваў.
Штодзённая работа спецыялістаў падатковай інспекцыі — гэта рэальны ўклад у стабільнасць і развіццё раёна, фінансавы дабрабыт яго жыхароў.
Падрыхтавала
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем