Темы

Урачысты мітынг, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, адбыўся ў г.Кіраўску

Урачысты мітынг, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, адбыўся ў г.Кіраўску

Урачысты мітынг, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адбыўся каля брацкай магілы загінуўшых воінаў і партызан, размешчанай па вул.Гагарына г.Кіраўска.

У мітынгу прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі сілавых структур.

Дзень Перамогі – адметны дзень у гісторыі нашага народа, адзначылі вядучыя. Ён прасякнуты пачуццём гонару і ўдзячнасці тым, хто адстаяў мір і свабоду ў баях з ворагам падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта свята Доблесці і Славы загінуўшых герояў і жывых былых байцоў і камандзіраў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, салдацкіх удоў і ўсіх тых, хто  абараніў сваю зямлю ад фашысцкай навалы.  

Загучаў “Рэквіем”: дзяўчыны ўстанавілі лампадкі памяці да брацкай магілы.

Вспомним павших мы, молча и стоя,

Всех защитников нашей страны!

Слава, вечная Слава героям,

Память вечная жертвам войны!

Метраном адбівае хвіліны, прысутныя застылі ў мінуце маўчання.

Кіраўнік раёна Міхаіл Гулы і старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава ўсклалі да брацкай магілы кошык з кветкамі памяці, удзельнікі ўрачыстага мітынгу – кветкі – з паклонам тым, хто аддаў жыццё за мірнае неба і светлую будучыню. Шанаваць ратныя і працоўныя традыцыі старшых пакаленняў, свята берагчы мір і спакой на роднай зямлі – наш агульны абавязак. Няхай жа мацнее і квітнее любімая Беларусь!

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость