Урадзіў у «Рассвеце» «другі хлеб»

Урадзіў у «Рассвеце» «другі хлеб»

Валерый Юркавец

Здавалася б, зусім нядаўна завяршылася жніво, сяльчане сабралі вырашчаны ўраджай збожжавых і зернебабовых, а ўслед настае час для ўборкі іншых сельгаскультур. У прыватнасці, бульбы.

Масавым вырошчваннем “другога хлеба” ў раёне на пастаяннай аснове займаюцца ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Менавіта сюды мы накіраваліся днямі, каб даведацца аб ходзе ўборкі бульбы. Нагадаем, што сёлета рассветаўцы сабралі добры ўраджай збажыны. І вось, як высветлілася, не горшым чынам выходзіць збор і клубняў.

Асноўныя дзеянні на момант нашага візіту разгарнуліся на полі за аэрадромам сельгаставарыства. Тут мы сустрэліся з брыгадзірам вытворчага ўчастка Сяргеем Бяляўскім.

— Ураджай бульбы сёлета радуе, што і казаць! — з задавальненнем і добрым настроем адзначыў спецыяліст. — Можаце самі ацаніць: клубні практычна ўсе буйныя — адзін у адзін. Трактару з камбайнам дастаткова праехаць па барознах метраў 100 — і 4-тонны бункер ужо напоўнены. З кожнага гектара атрымліваем па 500 цэнтнераў, а на асобных участках нават і больш. Летась ураджай быў істотна меншым.

Валерый Піскуноў

Усяго бульба ў “Рассвеце” была пасаджана на 5 участках, агульная плошча склала 300 га. Як і іншым культурам, вырошчванню “другога хлеба” ў тэхналагічным плане надаецца пільная ўвага. Для пасадкі выкарыстоўваюцца гатункі, якія сябе добра зарэкамендавалі ў мінулыя гады. Сярод іх — “брыз” і “скарб” беларускай селекцыі, а таксама “сільвана” галандскай. А, бадай, найлепш сябе праявіў яшчэ адзін галандскі гатунак з прыгожай назвай “каралева Ганна”. Вось ужо сапраўды ўраджай клубняў атрымліваецца каралеўскі. Паспрабавалі яго разводзіць рассветаўцы летась, калі закупілі насенне і размясцілі на 2,5 га. Адабралі і захавалі пасяўны матэрыял, а сёлета плошчы пашырылі ўжо да 15 га.

Важкаму ўраджаю паспрыялі розныя фактары, адзначыў Сяргей Бяляўскі. Адзін з іх — прыродны. Надвор’е з сёлетнімі ліпеньскімі частымі дожджыкамі пайшло на карысць бульбе. Але не менш важным было і правядзенне ўсіх агратэхнічных мерапрыемстваў.

Сартаванне клубняў у бульбасховішчы

Для выкопвання клубняў зараз выкарыстоўваюцца тры бульбаўборачныя камбайны. Старанна працуюць механізатары Валерый Юркавец, Валерый Піскуноў і Сяргей Фамін. Уважліва сочаць за рабочым працэсам іх памочнікі Вадзім Бяляўскі, Генадзь Драздоў і Аляксандр Сідаровіч. Дарэчы, перш, чым камбайн запускаецца ў барозны, збіваецца падсохлы бульбоўнік. Гэтую работу хутка выконвае Ігар Несцяровіч.

На чатырох МАЗах выкапаную бульбу імкліва дастаўляюць у бульбасховішча вадзіцелі Яўген Бяляўскі, Віталь Бабіч, Аляксандр Бяляўскі і Анатоль Сураўёў. На месцы складзіравання таксама кіпіць работа. І калі выключна прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва задзейнічаны на бульбяных палетках, то ў сховішчы пануе жаночае “царства”. 15 брыгадных работніц заняты на сартаванні клубняў. Адабраная прыгажуня-бульба хутка паступае па транспарцёры-эскалатары і засыпаецца на захоўванне. Умела кіруе аўтаматыкай Святлана Каўрыга, якая з дапамогай спецыяльнага джойсціка і тэлескапічнай стралы выкладвае сапраўдныя бульбяныя горы. Толькі за першы дзень, калі пачалася ўборка, у сховішча было закаладзена больш за 200 т, а плануецца ў дзень размяшчаць у далейшым па 300-400 т.

Святлана Каўрыга

“Другі хлеб” хутка знойдзе сваіх пакупнікоў. Частка клубняў паступіць у фірменныя гандлёвыя кропкі, частка застанецца для ўласных патрэб.

Прыступілі ў “Рассвеце” і да ўборкі іншых сельгаскультур, у прыватнасці, сталовых буракоў. А на чарзе яшчэ цукровыя буракі, морква, цыбуля, капуста, кукуруза. Восень прапаноўвае добрыя ўраджаі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем