Темы

Уручаны юбілейныя медалі

Уручаны юбілейныя медалі

braysov

Да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусі прымеркавана ўручэнне юбілейных медаляў “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.” ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама віншавальных пісьмаў ад Кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі — так званых «салдацкіх трохкутнікаў» у сувязі з 70-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Іх атрымалі ўсе 37 ветэранаў і 415 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, пражываючыя на тэрыторыі нашага раёна.

Намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая, раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны, старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук, настаўнікі і вучні гімназіі і СШ №1 на мінулым тыдні на даму ўручалі юбілейныя медалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і былым вязням фашысцкіх канцлагераў, а таксама віншавальныя пісьмы ад Кіраўніка дзяржавы.
З віншаваннямі да ветэранаў і былых вязняў, пражываючых у сельскіх населеных пунктах, завіталі старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і прадстаўнікі школ.
Дарэчы, былы вязень Аляксандра Данілаўна Міхалап атрымала ўзнагароду ў шпіталі для ветэранаў, дзе на той момант яна папраўляла сваё здароўе.
Госці віншавалі ветэранаў з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, жадалі і надалей жыць пад мірным небам, а таксама зычылі ім моцнага здароўя, падтрымкі родных і блізкіх.
На жаль, з кожным днём радзеюць рады ветэранаў, людзей, якія былі жывымі сведкамі той далёкай Вялікай Айчыннай вайны. І мы не маем права забываць аб іх, мы павінны агортваць іх пастаяннымі клопатамі і ўвагай. Яны таго заслужылі: не шкадуючы свайго жыцця, плячом да пляча, ад малога да вялікага ўсталі на абарону сваёй Радзімы і адстаялі мір і незалежнасць роднага краю.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.

Да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Дзянісавіча Бравусава завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая і раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны з ганаровай місіяй — уручыць юбілейны медаль “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.” і віншавальнае пісьмо ад Прэзідэнта краіны.
Святочны пінжак ветэрана ўпрыгожваюць ордэн Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалі “За адвагу”, “За ўзяцце Берліна”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость