Темы

Усе думкі — пра палявыя работы

Усе думкі — пра палявыя работы

verb

Усе думкі і імкненні аграрыяў зараз накіраваны на тое, каб арганізавана, у аптымальныя тэрміны правесці веснавыя палявыя работы, закласці трывалы фундамент ураджаю-2014. Гэтыя намеры на першым плане зараз і ў кіраўніцтва, працаўнікоў СВК “Калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Клопатамі пра будучую сяўбу жыве  механізатар гаспадаркі Міхаіл Вербенка: яму прадстаіць працаваць у полі на сеялцы “Амазонія” ў счэпцы з трактарам “Джон-Дзір”. А пакуль ён заняты на падрыхтоўчых работах — пагрузцы арганічных угнаенняў, дзе Міхаіла Васільевіча і заспеў аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры.
Надыходзячы красавік для механізатара — знамянальны: ён адлічыць 25 гадоў працы на карысць “Рассвета” —  добрасумленнай, плённай, адзначанай высокімі дасягненнямі. Нагадаем, што М.В.Вербенка стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў у 2013 годзе ў намінацыі за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў. Узнагародамі за 1 месца былі Ганаровы дыплом і легкавы аўтамабіль.
І сёлета падчас “зялёнага жніва” перадавы механізатар будзе шчыраваць на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка на кормаўборачным камбайне Krone Big X 700. Мы жадаем, каб ён паўтарыў леташні рэзультат!
На здымку: механізатар Міхаіл Вербенка заўсёды адказна выконвае любую даручаную работу.
Фота Максіма Мікешына.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость