Темы

Ушанаванне лідараў корманарыхтоўкі на Кіраўшчыне

Ушанаванне лідараў корманарыхтоўкі на Кіраўшчыне

grom

Падведзены першыя прамежкавыя вынікі штогадовага працоўнага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый раёна, трактарыстаў-машыністаў і вадзіцеляў за своечасовае і якаснае правядзенне корманарыхтоўчай кампаніі з траў першага ўкосу.

У мінулыя выхадныя старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер пабываў на палетках СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і райаграпрамтэхзабеспячэння з мэтай ушанавання лідараў “зялёнага жніва”.
Найлепшых вынікаў на корманарыхтоўцы сярод працаўнікоў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага дасягнулі: Мікалай Белакурскі — на кашэнні траў, Міхаіл Вербенка — на здрабненні зялёнай масы, Віктар Зайцаў — на зграбанні, варушэнні і валкаванні траў, Дзмітрый Кахновіч — на перавозцы сенажу.
У РАПТЗ сярод узнагароджаных — Іван Лазаковіч, заняты на прэсаванні сена, Сяргей Чудапал — на перавозцы сенажу, Аляксандр Тылінскі — на падборы і здрабненні зялёнай масы, Уладзімір Грамыка — на кашэнні траў.
Усе пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі і падзячныя пісьмы.
Згодна пастановы прэзідыўма райкама прафсаюза работнікаў АПК будуць ушанаваны лепшыя працаўнікі ўсіх сельгасарганізацый раёна.
На здымку: старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер узнагароджвае механізатара РАПТЗ Уладзіміра Грамыку.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость