Темы

Установы адукацыі гатовы да новага навучальнага года

Установы адукацыі гатовы  да новага навучальнага года

2

У 2014/2015 навучальным годзе ў раёне будуць функцыянаваць 9 сярэдніх школ, гімназія, 2 вучэбна-педагагічныя комплексы, 13 устаноў дашкольнай адукацыі, раённы дзіцячы сацыяльны прытулак, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі раёна з бюджэтных сродкаў выдзелена 11226,9 млрд.руб. Ва ўсіх праведзены рамонтныя работы. З іх самыя аб’ёмныя — у ДУА “Мышкавіцкая сярэдняя школа”, ДУА “Паўлавіцкая сярэдняя школа”, ДУА “Яслі-садок “Радуга” в.Мышкавічы” – замена ваконных і дзвярных запаўненняў, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” – афарбоўка даху, фасаду, замена ваконных і дзвярных запаўненняў.
У перыяд з 12 да 18 жніўня прайшла прыёмка ўстаноў адукацыі камісіяй, склад якой зацверджаны рашэннем райвыканкама. Члены камісіі пабывалі ва ўсіх установах, адзначылі добрую ступень падрыхтаванасці, добрасумленныя адносіны да справы, імкненне работнікаў калектываў да паляпшэння знешняга і ўнутранага вобліку сваіх навучальных устаноў.
Прыярытэтныя накірункі пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі – стварэнне неабходных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу, прывядзенне будынкаў і збудаванняў у патрэбны санітарна-тэхнічны і эстэтычны стан, забеспячэнне іх бяспечнай эксплуатацыі.
Значныя фінансавыя сродкі выдзелены на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы харчблокаў. Набыта тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне на суму 237,7 млн.руб., вытворчы інвентар – 172,3 млн.руб, посуд – 8,1 млн.руб., мэбля – 11,4 млн.руб.
Вялікая ўвага надаецца стварэнню ўмоў бяспечнай жыццядзейнасці вучняў: ва ўстановах адукацыі праведзена работа па мантажу рэтранслятараў сістэмы “Маланка”, кнопак экстраннага выкліку нараду міліцыі, сістэм пажарнай сігналізацыі.
Правесці такі аб’ём работ немагчыма было б без дапамогі бацькоўскай грамадскасці, падшэфных арганізацый, прыватных уласнікаў.
1 верасня ўсе ўстановы адукацыі дастойна сустрэнуць сваіх вучняў.
Таццяна БЯЛЯЎСКАЯ,
начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем