Темы

Узнагароды — лепшым

Узнагароды — лепшым

Падчас правядзення свята “Купалле”(«Александрыя збірае сяброў») у а/г Александрыя адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці па выніках рэспубліканскага і абласнога спаборніцтваў за 2013 год. Сярод пераможцаў было нямала прадстаўнікоў Кіраўшчыны, аб іх мы паведамлялі  ўжо на старонках раённай газеты (№45 і 49).

Са словамі ўдзячнасці за нястомную і карпатлівую працу да земляробаў і жывёлаводаў, хлебаробаў і механізатараў, усіх працаўнікоў сяла звярнуўся старшыня аблвыканкама Пётр Руднік. У сваёй прамове ён адзначыў, што, нягледзячы на складаныя ўмовы, наша вобласць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі за мінулы год заняла 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве.
Кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць у тым, што працаўнікам сельскагаспадарчай вытворчасці па сілах задачы, пастаўленыя перад імі: зрабіць аграбізнес прыбытковым, а жыццё на вёсцы яшчэ больш камфортным і забяспечаным.
Пераможцам рэспубліканскага і абласнога спаборніцтваў былі ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі.
На здымку: старшыня аблвыканкама Пётр Руднік уручае дыплом дырэктару ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Мікалаю Чаранкову за перамогу сельгаспрадпрыемства ў абласным спаборніцтве.

 

рудник

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость