Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць хлебаробы СВК “Бераснёўскі”

Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць хлебаробы  СВК “Бераснёўскі”

Ва ўзмоцненым рэжыме ў гэтыя дні шчыруюць на палетках аграрыі. Сабраць вырашчаны хлеб з палёў – справа наогул святая. А калі раз-пораз у працэс умешваецца надвор’е – гэта мабілізоўвае ўдвая.

Менавіта ў такім рэжыме арганізавана жніво ў філіяле СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. Пакуль дождж не стварае перашкод, уранні на палі гаспадаркі адпраўляюцца камбайны і тэхніка для адвозкі зерня. Калі каласкам трэба прасохнуць ад залішняй вільгаці, механізатары завіхаюцца каля сваіх сталёвых машын, абслугоўваюць вузлы і агрэгаты, каб раптоўная паломка не пашкодзіла тэмпам ўборкі.
Як паведаміў галоўны тэхнолаг палёў “Бераснёўскага” Леанід Панчэня, на бягучую кампанію мясцовым хлебаробам патрэбна ўбраць збожжавыя і зернебабовыя на 870 га, львіная доля з якіх – 600 га – азімыя. Першай культурай, якую тэрмінова ўбралі беранёўцы, стаў сёлета, як і ў іншых гаспадарках, азімы ячмень. Каласы яго значна падсушыла сонца, і ўраджай атрымаўся не такі, як чакалі: з кожнага са 150 га атрымалі толькі па 11 цэнтнераў, хаця разлічвалі на куды большы намалот. Слабаватым выйшаў і рапс, які размяшчаўся таксама на 150 га. Зараз прыступілі да ўборкі азімага трыцікале, які на круг дае пакуль па 15 цэнтнераў зерня.
Уборка каласавых арганізавана групавым метадам. Чатыры камбайны абжынаюць разам адзін участак, потым пераходзяць на наступны. Усе экіпажы – на­дзейныя і правераныя кадры, у большасці за плячамі не адзін дзясятак год працы на жніве. У ліку такіх – Уладзімір Грамыка, які працуе ў пары з Васілём Рымаравым, Віктар Скрыпуноў, Генадзь Доўкша. Побач назапашвае хлебаробскі вопыт маладзёжны экіпаж, хаця ў яго саставе – далёка не навічкі ў мехцэху гаспадаркі і ў прыватнасці на жніве: Павел Іваноў і Яўген Міхалап – патомныя механізатары, а апошні з названых наогул не раз станавіўся пераможцам раённага спаборніцтва ў розных намінацыях, у тым ліку на адвозцы збожжа.
Ад камбайнаў дастаўляюць намалочанае збожжа ў сушыльную гаспадарку вадзіцель МАЗа Антон Конараў, механізатар Аляксандр Суцыс на МТЗ-82. Спраўляюцца ўдваіх, а калі ўзнікае неабходнасць, да іх далучаецца на МТЗ-1221 яшчэ і Алег Грынфельд.
Кіпіць работа на збожжатаку. Хутка працуюць на сушцы зерня аператары Мікалай Скрыпуноў і Андрэй Айдзінаў, уважліва сочыць за працэсам дзяжурны электрык Уладзімір Бяляўскі. Пакуль брыгада спраўляецца з працэсам на працягу светлавога дня, але калі нагрузка можа павялічыцца, ёсць рэзервы і для таго, каб наладзіць працэс кругласутачна.
Разам з будучым насеннем, зерне даводзіцца да ладу і для адпраўкі ў кошт дзяржзаказу: яго выкананне – першая запаведзь хлебароба. Па пастаўках азімага рапсу гаспадарка ўжо разлічылася, яшчэ трэба адправіць ў засекі дзяржавы 365 тон азімага жыта, 20 – ячменю, 60 – грэчкі.
Абжатыя палеткі, безумоўна, трэба вызваліць ад саломы. Наконт яе распрацавана некалькі варыянтаў. Сухая прызначана для скатвання ў рулоны. Калі ж падмочаць дажджы, яе вырашана здрабніць і, змяшаўшы з травяной масай, адправіць у сянажныя траншэі. Такім чынам было закладзена 700 тон сенажу са здрабнёнай ячменнай і рапсавай саломы.
Вызваленыя палі не прастойваюць. Вопытны механізатар Сяргей Міхалап, прычапіўшы да трактара плугі, узворвае глебу пад сяўбу азімага рапсу.
Збіраецца сёлетні ўраджай, а думкі сапраўднага гаспадара ўжо пра будучы…

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024