Ва ўмовах рыначнай канкурэнцыі

Ва ўмовах  рыначнай канкурэнцыі

kylik-1 kylik-2

Аб тым, якімі клопатамі зараз жыве калектыў райспажыўтаварыства і з якімі здабыткамі сустракае сваё прафесійнае свята, мы папрасілі расказаць старшыню праўлення Святлану САРОКУ:

— Сваёй асноўнай задачай мы заўсёды лічым поўнае задавальненне патрэб спажыўцоў. У цяперашніх умовах насычанасці рынка таварамі і паслугамі гэтая задача яшчэ больш канкрэтызавалася: намі адшукваюцца новыя формы і метады гандлю, асвойваюцца новыя рынкі, прымяняецца гібкая цэнавая палітыка па рэалізацыі таварных груп.
Так, на працягу апошніх гадоў на гандлёвых прадпрыемствах райспажыўтаварыства ўстойліва замацавалася традыцыя правядзення акцый сумесна з пастаўшчыкамі са зніжэннем цаны тавара да розных святаў, урачыстых мерапрыемстваў.
Штогод актыўны ўдзел прымаем у традыцыйным свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), якое праходзіць у аг.Александрыя Шклоўскага раёна, раённым фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, тэматычных кірмашах-продажах у Магілёве і Мінску. Прапаноўваемыя намі тавары і ўласная прадукцыя карыстаюцца попытам у пакупнікоў, задаволены яны і паслугамі грамхарчаўцаў.
За 5 месяцаў бягучага года райспажыўтаварыствам насельніцтву рэалізавана тавараў на 53,8 млрд. рублёў, атрымана і прададзена прамысловай прадукцыі на 9,6 млрд. рублёў. Захоўваем стабільна высокую ўдзельную вагу тавараў айчыннай вытворчасці ў агульным тавараабароце. Па выніках мінулага года яна склала звыш 93%. Экспартныя пастаўкі мы забяспечылі на 46,6 тыс. долараў ЗША.
Вынікова працуе аддзел грамхарчу: сёлета рэалізавана тавараў і ўласнай прадукцыі на 9,5 млрд. рублёў. Дарэчы, па аб’ёме тавараабароту гэтая галіна па-ранейшаму займае 3-е месца ў сістэме аблспажыўсаюза. А вырабляемыя смажанкі ў аднайменным кафэ карыстаюцца попытам у пакупнікоў не толькі нашай краіны, але і суседніх.
Істотныя перамены да лепшага адбыліся ў нарыхтоўчай галіне. Значна ўзрасла доля ўдзелу ў гэтай справе сельскіх магазінаў. Пашыраецца з гадамі колькасць розных відаў платных паслуг.
Дзейнасць райспажыўтаварыства не была б стабільнай без удзелу калектыву транспартнага і тэхнічнага аддзела, ад якога залежыць своечасовая дастаўка тавараў на кожны аб’ект гандлю і грамадскага харчавання, а таксама забяспечваецца бесперабойная работа тэхнічнага і тэхналагічнага абсталявання.
Усё гэта азначае, што, нягледзячы ні на якія цяжкасці, канкурэнтнае асяроддзе, спажыўкааперацыя не збіраецца ўступаць сваіх пазіцый. Тым больш, што Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка ў сваім выступленні на пятым Усебеларускім народным сходзе паставіў перад работнікамі галіны новыя задачы, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, падтрымку вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, замацаванне пазіцый на ўнутраным рынку, нарошчванне экспартнага абароту, мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнне ролі членаў спажывецкіх таварыстваў, прыцягненне ў сістэму новых членаў і інвестараў.
У сувязі з гэтым ужо сёлета плануем укладанне інвестыцый у аўтаматызацыю ўліку ў гандлёвых кропках, а таксама набыццё 2-х аўтамабіляў для транспартнай галіны і новага абсталявання для хлебапякарнай вытворчасці.
Стабільнасці ў многім садзейнічаюць высокі прафесіяналізм і замацаванасць кадраў. У ліку лепшых нашых работнікаў — прадавец магазіна “Тавары штодзённага попыту” в.Валосавічы Ірына Шырокая і яе калега з в.Хвайніца Таццяна Смалоўская, майстар-повар рэстарана “Сузор’е” Ларыса Лазаковіч, кандытар Алена Палянская, майстар-пекар Наталля Каванская, вадзіцель Вадзім Вараб’ёў і іншыя.
Немалаважная роля адводзіцца ўмацаванню дысцыпліны, дакладнай арганізацыі гандлёвага працэсу, нарошчванню аб’ёмаў, бесперабойнай дастаўцы тавараў, расшырэнню ўнутрыгрупавога асартыменту, забеспячэнню планавай нагрузкі на ўсе катэгорыі работнікаў.
Распачатая работа будзе працягвацца, а спажыўкааперацыя, як і належыць ёй, будзе займаць дастойнае месца сярод галін народнай гаспадаркі.
Размаўляла
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024