Вадзіцель ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Валерый Шчэрбіч першым на Магілёўшчыне перавёз тысячу тон збожжа!

Вадзіцель ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Валерый Шчэрбіч першым на Магілёўшчыне перавёз тысячу тон збожжа!

Тысячник-Валера

Тысячник-Валера-2

Вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерый Шчэрбіч першым на Магілёўшчыне пераадолеў рубеж у тысячу тон на перавозцы збожжа ад камбайнаў.

У мінулую нядзелю павіншаваць лідара абласнога працоўнага спаборніцтва завіталі першы намеснік страшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Да іх таксама далучыліся дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама сельгаставарыства Наталля Шапавалава.

Аляксандр Сухадольскі павіншаваў Валерыя Шчэрбіча з высокімі працоўнымі дасягненнямі,  пажадаў яму далейшых перамог і ўручыў Падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак. Падзячнае пісьмо атрымаў перадавы вадзіцель і ад кіраўніцтва “Рассвета”, ад прафкама — грашовую прэмію. Наклейкі “Лідару працоўнага спаборніцтва” і знак “1000 тон збожжа” — ад райкама прафсаюза работнікаў АПК упрыгожылі аўтамабіль рассветаўскага вадзіцеля.

Раніцай 30 ліпеня стала вядома, што сярод чатырох лідараў абласнога спаборніцтва на перавозцы збожжа ад камбайнаў, адразу трое прадстаўнікоў Кіраўшчыны! Усе яны вадзіцелі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Акрамя Валерыя Шчэрбіча, больш за 1000 т збожжа перавезлі Іван Барысёнак і Сяргей Іваніцкі.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем