Темы

Вадзіцель Кіраўскага УКП «Жылкамгас» — у ліку прызёраў абласнога конкурсу

Вадзіцель Кіраўскага УКП «Жылкамгас» — у ліку прызёраў абласнога конкурсу

Мусоровоз

На Магілёўшчыне ўпершыню прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў смеццявозаў. Спаборніцтвы сабралі 20 удзельнікаў — работнікаў жыллёва-камунальнай службы з усіх раёнаў вобласці. У лік прызёраў трапіў прадстаўнік нашага раёна: вадзіцель УКП “Жылкамгас” Іван Прыгажаеў заняў трэцяе месца.
Конкурс праходзіў на базе абласнога “ДТСААФ” і быў прымеркаваны да 750-годдзя Магілёва. Па ўмовах спабор­ніцтваў да ўдзелу былі дапу­шчаны толькі тыя вадзіцелі, якія за апошнія 12 месяцаў не былі віноўнікамі дарожна-транспартных здарэнняў, не прыцягваліся за парушэнні працоўнай і вытворчай дысцып­ліны. Па сутнасці, практычна ўсе канкурсанты — віртуозы сваёй справы, якія выдатна валодаюць вадзіцельскімі навыкамі, спецыяльнай тэхнікай, з дапамогай якой наводзяць чысціню. А ім, між тым, даводзіцца працаваць у асаблівых умовах: трэба быць дакладнымі, акуратнымі, каб абслугоўваць двары і дамавыя тэрыторыі, якія часта бываюць застаўленымі аўтамабілямі, а побач на пляцоўках гуляюць дзеці…
На шляху да перамогі ў абласным конкурсе ўдзельнікам трэба было прайсці праз тры этапы выпрабаванняў: конкурс на веданне Правілаў дарожнага руху, праверку ведаў устройства і тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіля, а таксама самае відовішчнае заданне — дэманстрацыю ваджэння спецыяльнай аўтамашыны-смеццявоза.
У катэгорыі вадзіцеляў смеццявозаў з задняй загрузкай Іван Прыгажаеў паказаў ва ўсіх трох конкурсах высокія рэзультаты і ў агульным выніку заняў трэцяе месца.
Калі паўстала пытанне: каго адправіць на конкурс ад нашага раёна, ва УКП “Жылкамгас, доўга вырашаць не давялося: вырашылі накіраваць Івана Прыгажаева — бадай, найбольш вопытнага сярод выдатных спецыялістаў і сумленных работнікаў. Адразу пасля службы ў арміі ён быў залічаны ў састаў вадзіцеляў прадпрыемства, і з таго часу прайшло ўжо 30 год! Іван Яфімавіч выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі,а высокую прафесійную кваліфікацыю штодзень пацвярджае практыкай, таму ў паспяховым яго выступленні на конкурсе ніхто з тых, хто яго ведае, не сумняваўся.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость