Темы

“Вайны свяшчэнныя старонкі навечна ў памяці людской” – тэатралізаваны канцэрт на галоўнай плошчы Кіраўска

“Вайны свяшчэнныя старонкі навечна ў памяці людской” – тэатралізаваны канцэрт на галоўнай плошчы Кіраўска

Па вуліцы імя Кірава райцэнтра адбылося святочнае шэсце калон, на чале якога былі воіны тэрміновай службы са Сцягам Перамогі. Пад музыку духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” крочылі прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, дэлегацыі працоўных калектываў.

Каля галоўнай плошчы горада былі разгорнуты тэматычныя тэатралізаваныя пляцоўкі “Жывая сцяна памяці”: увасобленыя на іх эпізоды Вялікай Айчыннай вайны краналі душу кожнаму, прымушалі перажываць тыя падзеі. 

На імправізаванай сцэне каля будынка райвыканкама адбыўся тэатралізаваны канцэрт “Вайны свяшчэнныя старонкі навечна ў памяці людской”.

 

Сёння, у Дзень Перамогі, адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Як падкрэслілі вядучыя, гэтыя сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага разві

 

цця. Мы шануем іх гэтак жа, як роднае слова, родную культуру, як родны дом. Для кожнага з нас яны – сімвал Радзімы.

Нібы кадры кінафільма, на сцэне змяняліся карціны з гадоў ваеннага ліхалецця, якія кранальна адлюстравалі культработнікі, самадзейныя артысты раёна, а таксама школьнікі, моладзь – нашчадкі салдат Перамогі. Гучалі знаёмыя ўсім ваенныя песні, іграў духавы аркестр.

У фінале канцэрта любімую ўсімі песню “Дзень Перамогі” разам з удзельнікамі спявала ўся плошча. А ў неба жыццесцвярджальна былі выпушчаны чырвона-зялёныя паветраныя шары як сімвал мірнага жыцця, светлай будучыні нашай роднай Беларусі.

У горадзе працавалі дзіцячыя пляцоўкі, на гарадскім стадыёне праводзіліся спартыўныя мерапрыемствы.

Запланаваны і вячэрні святочны канцэрт, святочная дыскатэка.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость