Темы

Важкі ўклад у агульны каравай раёна

Важкі ўклад  у агульны каравай раёна

petrysha

_mg_10372

Не здае сваіх лідзіруючых пазіцый самая буйная гаспадарка раёна — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Галоўны экзамен хлебаробаў — жніво — рассветаўцы вытрымалі на выдатна. Сёлетні іх хлебны каравай атрымаўся цяжэй леташняга, што дазволіла калектыву заняць першае месца ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін. 

Захаванне тэхналагічных патрабаванняў і агратэхнічных прыёмаў, своечасовае правядзенне сяўбы і адказная праца занятых ва ўборачнай кампаніі людзей далі свой плён: валавы збор збожжа і рапса ў гаспадарцы склаў 14183 т з агульных 4348 га пасяўных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы на зерне), пры бале пашы 39,1.
“Жніво — справа агульная” — такім быў дэвіз рассветаўскіх хлебаробаў: кожны на сваім рабочым месцы стараўся зрабіць усё магчымае, каб сабраць вырашчаны ўраджай якасна і ў сціслыя тэрміны. Штодня на палетках працавала 12 камбайнаў, за штурваламі якіх былі вопытныя, аддадзеныя сваёй справе людзі. За плячыма многіх з іх дзясяткі збожжаўборачных кампаній, шматлікія падзякі і ўзнагароды за плённую працу. Так, першым у вобласці тысячны рубеж па намалоце збожжавых перакрочыў экапіж у саставе старшага камбайнера Івана Салановіча і камбайнера Івана Багеля. Па выніках раённага спаборніцтва тры першыя месцы ў асабістым заліку таксама на рахунку прадстаўнікоў з “Рассвета”: старшых камбайнераў Мікалая Дразда, Аляксандра Бяляўскага і Мікалая Белакурскага.
Бесперапынную дастаўку збожжа на ачышчальна-сушыльныя комплексы ажыццяўлялі 10 адзінак тэхнікі. Малады вадзіцель Дзяніс Сакабіцкі першым на Магілёўшчыне пераадолеў рубеж у 1000 т на перавозцы збожжа ад камбайнаў. А ўвогуле на рахунку Дзяніса падчас сёлетняй уборачнай кампаніі больш за 2000 т.
Своечасова і дасканала падрыхтаваная сельгастэхніка працавала практычна без збояў, не спыняючы ні на хвіліну складаны працэс уборкі хлеба. Усе рамонтныя і абслугоўваючыя работы праводзіліся своечасова, у чым немалая заслуга галоўнага інжынера сельгасарганізацыі Аляксея Пятрушы.
Увогуле 8 рассветаўскіх экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў намалацілі больш, чым па 1000 т збожжа, столькі ж вадзіцеляў перавезлі больш, чым па 1000 т на ачышчальна-сушыльныя комплексы і камбінаты хлебапрадуктаў.
Як адзначыў першы намеснік старшыні гаспадаркі Аляксандр Жылінскі, сёлетні намалот збожжавых і зернебабовых культур, а намалочана на 1282 т больш леташняга паказчыка — заслуга спецыялістаў і механізатараў. Усе хімапрацоўкі і падкормкі праводзіліся своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, гэты працэс поўнасцю быў пад кантролем агранома па абароне раслін Андрэя Скраблевіча. Паклапаціліся і аб наяўнасці пад поўную патрэбу гаруча-змазачных матэрыялаў і запасных частак для сельгастэхнікі.
Сярод фактараў, аказаўшых адмоўны ўплыў наўраджайнасць збожжавых, а сёлета ў гаспадарцы атрымалі па 47,2 ц/га, Аляксандр Жылінскі назваў пагодныя. Пэўная колькасць азімых дрэнна перанесла няўстойлівае надвор’е ўзімку: таму іх вымушаны былі ўбраць на сянаж. Не лепшым чынам адбілася на каласавых і летняя спякота. Аднак, па словах спецыяліста, у гаспадарцы былі прадпрыняты ўсе магчымыя меры, каб сабраць ураджай да апошняга зярнятка.
З адказнасцю падышлі рассветаўцы да выканання дзяржзаказу: на прыёмныя пункты было адпраўлена 2660 т, што склала 101,7% да плана. Прычым больш за 70% збожжа прынята хлебакамбінатамі 3-м класам па масавай долі клейкавіны, што дазволіла сельгаспрадпрыемству атрымаць дадатковую грашовую выручку.
Немалаважным звяном у збожжаўборачным ланцугу Аляксандр Жылінскі назваў старанную працу работнікаў чатырох маючыхся ў гаспадарцы ачышчальна-сушыльных комплексаў. Работы тут не прыпыняліся ні ўдзень, ні ноччу, прычым сушылкі былі загружаны на поўную магутнасць.
Адным з фактараў зладжана праведзенай уборкі хлеба можна назваць увагу і клопат кіраўніцтва аб удзельніках жніва. Усе былі забяспечаны гарачым харчаваннем, дзейнічалі меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, арганізавана спаборніцтва, вынікі якога штодзённа адлюстроўваліся ў інфармацыйных бюлетэнях. У гонар перадавікоў уборачнай кампаніі ўзнімалі флаг працоўнай славы.
Цяперашні клопат рассветаўцаў — пра ўраджай-2017. Пад поўную патрэбу засыпана насенне збожжавых і зернебабовых культур. Актыўнымі тэмпамі вядзецца сяўба азімых. А гэта значыць, густой сцяной будзе зноў каласіцца хлебная ніва, долу нахіляцца налітыя каласы на радасць хлебаробам.
Людміла Сямёнава.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость