Темы

Важкі ўраджай капусных палеткаў

Важкі ўраджай  капусных  палеткаў

У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” завяршаюць уборку капусты. Пад гэтую хрумсткую агародніну рассветаўцы сёлета адвялі 20 га: 18,5 га – для позніх гатункаў, 1 га – для сярэдніх і 0,5 га – для ранніх. Па стане на ўчарашні дзень позняя капуста была ўбрана на 16 га, сярэдняя ўраджайнасць склала 900 ц/га. Зялёнай прадукцыі сабрана ўжо 1300 т.

Як адзначыў у размове аграном-агароднінавод Іван Фядотаў, на сёлетні важкі ўраджай капусты яны папрацавалі яшчэ з вясны: закупілі якаснае і добра зарэкамендаваўшае сябе ў папярэднія гады насенне – “зянон”, “старыдор”, “зіеланор”, своечасова правялі пасадку расады і высадку яе ў адкрыты грунт. На асаблівым кантролі спецыялістаў былі работы па падкормцы раслін, іх апрацоўцы ад пустазелля і шкоднікаў. І вось вынік не прымусіў сябе чакаць, некаторыя качаны выглядаюць сапраўднымі веліканамі.
Зараз, каб правесці работы ў вызначаны тэрмін, а практычна ўвесь працэс уборкі капусты вядзецца ўручную, працуюць на палетках і работнікі цяплічнага камбіната.
На адвозцы сабранага ўраджаю заняты 6 адзінак тэхнікі. Хутка дастаўляюць качаны да месцаў скла­дзіравання механізатары Валерый Піскуноў, Іван Фамін, Аляксандр Міхалап, Іван Салановіч і інш.
Уся сабраная прадукцыя звозіцца на агародніна­сховішча сельгаставарыства, дзе ідзе ачыстка капусты, яе сартыроўка. Затым частка адпраўляецца на рэалізацыю праз гандлёвыя кропкі, астатняе ідзе на закладку для далейшага захоўвання.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: Іван Салановіч задзейнічаны на адвозцы капусты; агароднінавод Наталля Шчэрбіч; вядзецца ўборка качаноў.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость