Важкі ўраджай капусных палеткаў

У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” завяршаюць уборку капусты. Пад гэтую хрумсткую агародніну рассветаўцы сёлета адвялі 20 га: 18,5 га – для позніх гатункаў, 1 га – для сярэдніх і 0,5 га – для ранніх. Па стане на ўчарашні дзень позняя капуста была ўбрана на 16 га, сярэдняя ўраджайнасць склала 900 ц/га. Зялёнай прадукцыі сабрана ўжо 1300 т.
Як адзначыў у размове аграном-агароднінавод Іван Фядотаў, на сёлетні важкі ўраджай капусты яны папрацавалі яшчэ з вясны: закупілі якаснае і добра зарэкамендаваўшае сябе ў папярэднія гады насенне – “зянон”, “старыдор”, “зіеланор”, своечасова правялі пасадку расады і высадку яе ў адкрыты грунт. На асаблівым кантролі спецыялістаў былі работы па падкормцы раслін, іх апрацоўцы ад пустазелля і шкоднікаў. І вось вынік не прымусіў сябе чакаць, некаторыя качаны выглядаюць сапраўднымі веліканамі.
Зараз, каб правесці работы ў вызначаны тэрмін, а практычна ўвесь працэс уборкі капусты вядзецца ўручную, працуюць на палетках і работнікі цяплічнага камбіната.
На адвозцы сабранага ўраджаю заняты 6 адзінак тэхнікі. Хутка дастаўляюць качаны да месцаў складзіравання механізатары Валерый Піскуноў, Іван Фамін, Аляксандр Міхалап, Іван Салановіч і інш.
Уся сабраная прадукцыя звозіцца на агароднінасховішча сельгаставарыства, дзе ідзе ачыстка капусты, яе сартыроўка. Затым частка адпраўляецца на рэалізацыю праз гандлёвыя кропкі, астатняе ідзе на закладку для далейшага захоўвання.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: Іван Салановіч задзейнічаны на адвозцы капусты; агароднінавод Наталля Шчэрбіч; вядзецца ўборка качаноў.

