Темы

Ветэранам — нашы клопат і ўвага

Ветэранам —  нашы клопат і ўвага

Напярэдадні светлага для ўсіх беларусаў свята — 70-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне быў наладжаны шэраг мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага надавалася ветэранам вайны.

Да ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, Герояў Сацыялістычнай Працы, якія страцілі сувязь з працоўнымі калектывамі, з падарункамі — прадуктовымі наборамі наведаліся прадстаўнікі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў. Не пакінулі па-за ўвагай таксама і былую жыхарку блакаднага Ленінграда Г.М.Буракову.
У ходзе такіх сустрэч вяліся гутаркі з людзьмі, якія, ахвяруючы сваім жыццём, прынеслі на родную зямлю доўгачаканае вызваленне, унеслі ўклад у аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі, адказныя асобы цікавіліся іх жыццём і бытам.
Ала ПЕЧАНЬ,
загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання РЦСАН.
На здымку: да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Іванавіча Клімовіча ў в.Уласавічы з віншаваннямі з нагоды свята і падарункам наведалася спецыяліст па сацыяльнай рабоце РЦСАН Ірына Дзятлава.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Последние новости

Актуально

В Кировске прошли «Дажынкі-2026»

3 октября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость