Темы

Ветэрынарнае абслугоўванне праводзіць ветурач

У рэдакцыю “Кіраўца” прыйшоў паштовы ліст ад групы жыхароў некалькіх населеных пунктаў раёна — Жылічы, Няптун, Капачоўка, Пархімкавічы. Вяскоўцы расказалі: “Да нядаўняга часу ветфельчар Алена Сідарэнка абслугоўвала нашы пасёлкі: прывозіла лякарствы для жывёлы, птушак, рабіла ім неабходныя прышчэпкі, давала гаспадарам кансультацыі па ветэрынарных пытаннях. Зараз працоўную адзінку — 1/4 стаўкі, на якой была Алена Сідарэнка, скарацілі. Цяпер за лякарствамі нам трэба ездзіць самім у Кіраўск. Не ведаем, што рабіць, калі нашым жывёлам патрабуецца экстраная ветэрынарная дапамога… Просім расказаць, хто зараз са спецыялістаў будзе клапаціцца аб нашай жывёле і птушках, аказваць ветэрынарныя паслугі на тэрыторыі нашых пасёлкаў”.
За адказамі на пытанні вяскоўцаў “раёнка” звярнулася да галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Мікалая Маслава. Вось што ён паведаміў: “На падставе Пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 1999 года №69 і Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2003 года №493 ветэрынарныя ўрачы прадпрыемстваў незалежна ад ведамаснай падначаленасці абавязаны наладжваць і праводзіць у абслугоўваемых імі гаспадарках, населеных пунктах, якія ўваходзяць у састаў гаспадарак, прафілактычныя, дыягнастычныя ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы, а ў выпадку захворвання праводзіць неабходнае лячэнне.
Усе лячэбна-прафілактычныя ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы жывёле і птушкам, якія знаходзяцца ў асабістай маёмасці насельніцтва, наладжвае і забяспечвае іх выкананне галоўны ветэрынарны ўрач сельгаспрадпрыемства.
У цяперашні час ветэрынарнае абслугоўванне на тэрыторыі населеных пунктаў Жылічы, Няптун, Капачоўка, Пархімкавічы наладжвае галоўны ветурач РУП “Жылічы” Г.М. Шлапакоў сумесна з ветэрынарнымі спецыялістамі гэтага сельгаспрадпрыемства.
Згодна пісьма Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта №470/113 ад 25 ліпеня 2011 г. у сувязі са стварэннем дзяржаўнай установы “Ветнагляд” была скарочана адзінка ветэрынарнага фельчара, на якой працавала Алена Сідарэнка”.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость