Віншаванні ў дзень Першамая

Віншаванні ў дзень Першамая

Па добрай традыцыі ў свята Працы віншаванні прымалі работнікі палёў і ферм. Праца гэтых людзей не мае перапынкаў, святаў і выхадных. Асабліва зараз, калі, як гаворыцца, вясновы дзень год корміць.


Да свята 20 лепшым работнікам аграпрамысловага комплексу раёна былі ўручаны каштоўныя падарункі за сродкі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК і раённага аграпрамысловага саюза.


Віншаванні і каштоўныя падарункі працаўнікі атрымалі ад старшыні райвыканкама Галіны Слабоднікавай, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багеля, першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея Дарожкіна, старшыні раённага аграпрамысловага саюза Івана Рыняка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера, кіраўніцтва сельгасарганізацый.
Аператары машыннага даення ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” МТК “Пацава Слабада” дзве Юліі Малахоўскія адзначаны каштоўнымі падарункамі – аэрагрылем – ад раённага аграпрамысловага саюза і Граматамі сельгаспрадпрыемства. Віншуючы са святам, Галіна Слабоднікава падкрэсліла важнасць іх прафесіі, падзякавала за добрасумленнасць і значны ўклад у развіццё аграпрамсыловага комплексу раёна.
Таксама падарункам ад раённага аграпрамысловага саюза – параачышчальнікам – адзначана аператар машыннага даення ААТ “Дабаснянскае” МТФ “Пясцова” Ганна Ганчарова.
Каштоўныя падарункі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК уручаны аператарам машыннага даення ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзябеспячэнне” МТФ “Любонічы” Анастасіі Урупа, ААТ “Дабаснянскае” МТК “Добасна” Ірыне Кучынскай і Ірыне Кудраўцавай, даяркам ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Святлане Каралёвай і Антаніне Галачовай з МТК “Мышкавічы”, аператарам па дарошчванні БРЖ з МТК “Валосавічы” Людміле Янінай і Клаўдзіі Дамарод.
За кошт сродкаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” каштоўныя падарункі за адказную працу атрымалі аператары машыннага даення гэтага сельгаспрадпрыемства Алена Дзікарэвіч і Ірына Міхалап з МТФ “Стоўпішча”, Анатоль Бародзіч і Валерый Абрамовіч з МТК “Мышкавічы”, а таксама аператары па вырошчванні БРЖ з фермы “Цяса” Вячаслаў Сяргейчык, Аляксандр Буркгарт і Святлана Гамершмідт.


Прама на сельскагаспадарчых палетках сустрэліся з перадавымі механізатарамі, якія на дадзены момант лідзіруюць згодна прамежкавых вынікаў раённага спаборніцтва сярод трактарыстаў-машыністаў. Сярод іх працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Юрый Бяляўскі – на ўнясенні мінеральных угнаенняў, падкормцы азімых культур, Аляксандр Кахновіч – на веснаўзворванні глебы, Дзмітрый Кахновіч – на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, аднагадовых траў. Працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзябеспячэнне” Дзмітрый Комар і Пётр Дрозд займаюць перадавыя пазіцыі на ўнясенні мінеральных угнаенняў, падкормцы азімых культур на УЭСМ “Раса” і сяўбе цукровых буракоў адпаведна. Узнагароду за добрасумленную працу атрымаў таленавіты аграрый Аляксандр Петранкоў з КСУП “Ніва-Барсукі”, які зараз задзейнічаны на ўнясенні мінеральных угнаенняў, падкормцы азімых культур, а таксама Вадзім Ганчароў з ААТ “Дабаснянскае” – на ўнясенні мінеральных угнаенняў, падкормцы азімых культур на УЭСМ “Раса”, Сяргей Міхнёў з КСУП “Жылічы” – на ўнясенні арганічных угнаенняў, Сяргей Барадзін з КСУП “Чырвоны баец” – на пагрузцы арганікі і Сяргей Фралоў з КСУП “Барчыцы-агра”, які сярод лідараў на ўнясенні мінеральных угнаенняў, падкормцы азімых культур, унясенні КАС і сяўбе цукровых буракоў.


Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем