Темы

Вітамінная прадукцыя — пад патрэбу

Вітамінная прадукцыя — пад патрэбу

ray3ray2ray1

Нарыхтоўка садавіны і агародніны, дзікарослых ягад, грыбоў — адзін з галоўных накірункаў дзейнасці аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства. Менавіта нарыхтоўшчыкі дбаюць пра разнастайнасць і багацце вітаміннай прадукцыі на зімовым стале пакупнікоў.
З пытаннем, наколькі спажыўцы будуць забяспечаны садавінай і агароднінай, мы звярнуліся да начальніка аддзела па нарыхтоўках райспажыўтаварыства Ірыны АЧЫНОВІЧ:

— Важна не толькі нарыхтаваць садавіну і агародніну, але і захаваць бульбу, моркву, цыбулю, яблыкі, сталовыя буракі і іншую прадукцыю да лета. У складскіх памяшканнях нарыхтоўчай базы створаны належныя ўмовы для захоўвання — камеры з халадзільнымі ўстаноўкамі, якія падтрымліваюць неабходную тэмпературу для кожнага віду прадукцыі.
Агародніна рэалізуецца ў асноўным у гандлёвую сетку нашага раёна, а таксама ва ўстановы адукацыі, бальніцы, частку прадаем падчас праводзімых у раёне, вобласці і рэспубліцы восеньскіх кірмашоў. Садавіна таксама ідзе на продаж. Тыя ж яблыкі, у адпаведнасці з дагаворамі аб супрацоўніцтве, пастаўляем таксама на кіраўскі харчовы камбінат, іншыя перапрацоўчыя прадпрыемствы. Дарэчы, нарыхтоўшчыкі нашага аддзела працавалі сёлета ў суседняй Гомельскай вобласці, дзе сады больш парадавалі ўраджаем яблыкаў, вялі там закуп сакавітых пладоў.
Аддзел нарыхтовак не толькі закупляе сельгаспрадукцыю, але і ажыццяўляе яе частковую перапрацоўку. Імкнемся забяспечыць усе пажаданні спажыўцоў. Паклапаціліся ў бягучым годзе і пра аматараў квашанай і мочанай прадукцыі. Агуркі, памідоры, капуста, мочаныя яблыкі — усе гэтыя прысмакі ў жыхароў раёна карыстаюцца асаблівай папулярнасцю, і, як гаворыцца, ідуць на “ўра”.
Сёлета мы нарыхтавалі даволі значную колькасць дзікарастучых ягад: калі ў мінулым годзе было крыху больш за 6 т, то ў бягучым — амаль 53 т. Дзякуючы прымальнаму кошту закупу чарніц, насельніцтва здало больш за 48 т ягад. Актыўна папрацавалі грамадзяне на зборы і здачы журавін і брусніц.
Акрамя ягад прырода дзеліцца з намі яшчэ і грыбамі. Праўда, сёлета багатага ўраджаю дароў лесу атрымаць не ўдалося: адмоўна адбілася спякотнае надвор’е — нарыхтавалі крыху больш за паўтоны.
У бягучым годзе закупілі ў насельніцтва больш за 234 т бульбы, амаль 385 т агародніны, а вось садавіна сёлета не парадавала.
На захоўванне заклалі 90 т бульбы, 35 т — капусты, 12 т — морквы, 11 т — буракоў і 20 т — цыбулі. Усяго гэтага хопіць для таго, каб у поўнай меры забяспечыць спажыўцоў прадукцыяй да новага ўраджаю. Калі ж здарыцца, што чагосьці не будзе хапаць, мы абавязкова знойдзем, дзе закупіць тую ці іншую прадукцыю і прапануем яе нашым пакупнікам.
Немалаважны аспект у нашай рабоце — нарыхтоўка другаснай сыравіны. З пачатку года нарыхтавана больш за 161 т макулатуры, 195,6 т — шклабою, 17,8 т — по-ліэтылену, 3,9 т чорнага і 81 т — каляровага лому.
Дарэчы, ужо стала традыцыйным праводзіць конкурс на лепшую ўстанову адукацыі, якая збярэ найбольшую колькасць макулатуры. Не стаў выключэннем сёлетні год: зусім хутка пераможцы атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.
На нарыхтоўцы як другаснай сыравіны, так і дароў садоў, агародаў, лясоў задзейнічаны штатныя і пазаштатныя нарыхтоўшчыкі. Кожны з іх старанна адносіцца да сваіх абавязкаў, бо матэрыяльна зацікаўлены ў тым, каб сабраць найбольшую колькасць прадукцыі і другаснай сыравіны.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость
Молодежная политика

У пионеров — День рождения!

13 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость