Темы

Восеньскія клопаты аграрыяў

Восеньскія клопаты аграрыяў

Зладжана праводзяць комплекс восеньскіх палявых работ працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпамтэхзабеспячэнне”.


Літаральна на апошніх гектарах ідзе ў РАПТЗ уборка цукровых буракоў. Гэтая культура сёлета займала плошчу ў 410 га. Па словах галоўнага агранома РАПТЗ Уладзіміра Дарафея, сёлетні год для салодкіх караняплодаў не зусім спрыяльны: раслінам літаральна не хапіла вільгаці, каб набраць неабходную вагу. Таму і сярэдняя ўраджайнасць ніжэйшая, чым у папярэднія гады – 320 ц/га. А вось цукрыстасць салодкіх каранёў высокая – 16,6%, што дазваляе сельгаставарыству рэалізоўваць іх па больш высокім кошце.
Уборку вядуць уласным камбайнам “Холмер”, кіруе якім адзін з перадавых механізатараў
– Дзмітрый Комар (на здымку). За дзень цукровыя буракі ён выкопвае на 10 га.

Як адзначыў Уладзімір Дарафей, сяўба азімых была праведзена згодна тэхналагічных патрабаванняў і ў аптымальныя тэрміны. Увесь насенны матэрыял – высокай якасці, бо без гэтага нельга разлічваць на важкія намалоты ў наступным годзе. На 110 га павялічылі плошчы пад азімыя збожжавыя, перавагу аддалі трыцікале. Сяўбу даверылі вопытным і адказным механізатарам – Аляксандру Сідарэнку, Мікалаю Варанчукову і Сяргею Чудапалу. Зараз вядзецца хімпраполка раслін ад пустазелля. На гэтых работах задзейнічаны Пётр Дрозд.
Радуюць галоўнага агранома і пасевы азімага рапсу. Захаванне тэхналогіі сяўбы адыграла сваю станоўчую ролю: падкормленыя і апрацаваныя палеткі радуюць прыгожай зелянінай і даюць спа­дзяванне на добры ўраджай гэтай алейнай культуры.
Зараз працягваюцца работы па ўзворванні глебы, каб вяс­ной была магчымасць
хутка правесці сяўбу яравых. Гэты ўчастак работы даверылі Уладзіміру Комару, Андрэю Урбелю і Аляксандру Сідарэнку. На рахунку руплівых працаўнікоў – 500 га ўзараных плошчаў. Поўнасцю праве­дзены падрыхтоўчыя работы на плошчах пад сяўбу цукровых буракоў у наступным годзе: як вядома, культура гэтая вельмі “капрызная” і расце толькі на землях, дзе ёсць усё неабходнае для яе­ развіцця.
Завяршаецца ў сельгаставарыстве ўборка кукурузы на зерне, якая займала плошчу ў 120 га. Добрасумленна працуе на ўборцы “царыцы палёў” камбайнер Андрэй Слуцкі. Пакуль спрыяе надвор’е, работы вядуцца з раніцы і да змяркання. Хутка адвозяць залацістыя зярняты на сушыльны комплекс вадзіцелі Сяргей Комар і Леанід Паркалаў. Пасля апрацоўкі і дасушкі зерне кукурузы ідзе на рэалізацыю на КХП. Каля 400 т атрыманага ўраджаю заплю­шчылі і паклалі ў рукавы: гэта цудоўны энергетычны корм для грамадскага статка.
Механізатарская праца – практычна бясконцы паток работ: пасей, падкармі, апрацуй, прапалі, пакасі, насушы, звязі, абмалаці і… зноў пасей. І на кожным яе этапе важным звяном з’яўляецца якасць правядзення работ, адказнасць кожнага ўдзельніка за канчатковы вынік.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость