Темы

Вучань 8 класа Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі ўзнагароджаны дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучань 8 класа Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі ўзнагароджаны дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

IMG_4664

Пошук і выяўленне таленавітых дзяцей, здольных да даследчай дзейнасці, — прыярытэтны накірунак дзейнасці нашай установы адукацыі. Малады спецыяліст, настаўнік біялогіі і хіміі Марына Церахава, плённа і вынікова працуе ў гэтым накірунку

Так, Віталь Арлоўскі, вучань 8 класа Жыліцкай СШ, на XXVII Рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўзнагароджаны дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя праходзіла 24-25 лютага ў Мінску на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Сваю даследчую работу “Видовое разнообразие древесных насаждений пейзажного парка Жиличского дворцово-паркового ансамбля” Віталь паспяхова абараніў ў секцыі “Экалогія раслін і біяіндыкацыя”.

Жадаем далейшых творчых перамог нашаму тандэму – таленавітаму вучню і творчаму настаўніку!

Святлана Лапянокнамеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жыліцкай СШ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость