Темы

Вучань з Кіраўска стаў адным з лепшых на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы

Вучань з Кіраўска стаў адным з лепшых на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы

Физика

Шлях да поспеху ляжыць праз карпатлівую штодзённую працу. У праўдзівасці гэтага сцвярджэння на ўласным прыкладзе пераканаўся вучань 11 класа СШ №2 г.Кіраўска імя.К.П.Арлоўскага Кірыл Акуліч, які стаў адным з лепшых на 3-м, абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы. Па выніках выпрабаванняў ён быў узнагароджаны дыпломам 2 ступені і тым самым даказаў высокі ўзровень ведаў, эрудыцыю, мэтанакіраванасць, упарты характар.
Удзельнікам алімпіяды неабходна было ў першым туры прадэманстраваць свае тэарэтычныя веды, у другім — правесці практычныя доследы. Па сумах двух тураў прафесійнае журы вызначыла спіс лепшых, у які трапіў юны фізік-даследчык з Кіраўшчыны.
Адзінаццацікласнік падзяліўся сваімі ўражаннямі: «Я хваляваўся, не чакаў, што займу прызавое месца, і вельмі задаволены. Гэта мая першая перамога такога ўзроўню. Да фізікі я пранікнуўся асаблівай цікавасцю з 7 класа, і з таго часу рэгулярна павышаў свае веды, спрабаваў даведацца як мага больш, праводзіў эксперыменты. Мне было настолькі цікава, што я не шкадаваў часу і “грыз” граніт навукі. Я ўпэўнены, што, каб чагосьці дасягнуць, трэба любіць тое, што ты робіш — тады ў цябе рана ці позна ўсё атрымаецца!».
Як адзначыў Кірыл Акуліч, алімпіяда абавязкова змяшчае заданні, якія не ўваходзяць у курс школьнай праграмы, і каб годна прадставіць свой раён, прыходзілася рэгулярна павышаць свой узровень ведаў па прадмеце не толькі падчас урокаў, але і з дапамогай факультатыўных заняткаў, дадатковых заняткаў з педагогам і самастойна.
А яшчэ высокія дасягненні непазбежныя, калі ёсць свой натхняльнік, якім для Кірыла стаў яго настаўнік фізікі Уладзімір Анатольевіч Касцючэнка (на здымку).

У сваёй перамозе вучань бачыць велізарную заслугу свайго таленавітага, вопытнага педагога У.А.Касцючэнкі, які ўжо больш за 20 гадоў выхоўвае любоў да гэтага нялёгкага, але цікавага прадмета ў дзясяткаў школьнікаў, шырока выкарыстоўвае ў сваёй педагагічнай дзейнасці інавацыйныя тэхналогіі, неардынарна, творча падыходзіць да выкладання фізікі ў школе. І яго самааддача знаходзіць водгук у сэрцах выхаванцаў: штогод вучні паказваюць высокія вынікі на разнастайных конкурсах, на годным узроўні здаюць і цэнтралізаванае тэставанне.
У цяперашні час Кірыл таксама рыхтуецца да яго здачы. Куды канкрэтна будзе паступаць, яшчэ не вырашыў, але ўжо вызначыўся з прадметамі — акрамя фізікі яму трэба будзе здаць матэматыку і беларускую мову.
А да паступлення здольнаму вучню трэба будзе яшчэ раз паказаць свае веды — Кірыл будзе прадстаўляць наш раён і вобласць на заключным, рэспубліканскім, этапе алімпіяды па фізіцы, які пройдзе ў Мінску ў канцы сакавіка.
Настасся ЛОГВІНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость