Выканаць палявыя работы своечасова і якасна імкнуцца земляробы КСУП “Жылічы”

Выканаць палявыя работы своечасова і якасна імкнуцца земляробы КСУП “Жылічы”

Земляробы КСУП “Жылічы” актыўна вядуць комплекс веснавых палявых работ, асноўнае месца сярод якіх адведзена, вядома ж, сяўбе ранніх яравых культур: пакласці насенне ў глебу важна ў аптымальна кароткія тэрміны з выкананнем тэхналагічных патрабаванняў.
З працаўнікамі сельгаспрадпрыемства мы сустрэліся на палетках каля вёскі Вінаградаўка. Вопытны механізатар Міхаіл Цітарэнка (на здымку) на энерганасычаным трактары “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам засяваў плошчы зернебабовымі культурамі. Магутная машына шпарка бегала па полі, пакідаючы пасля сябе клін узрыхленай глебы, па якім, нібы ўважлівыя інспектары, мітусіліся птушкі, выбіраючы з зямлі корм.
Як адзначыў дырэктар КСУП “Жылічы” Андрэй Валынцаў, Міхаіл Цітарэнка – з тых механізатараў, якія падчас так званых зімовых канікулаў сумуюць па працы на зямлі і з нецярпеннем чакаюць пачатку сяўбы. Ён першым прыходзіць на мехдвор з раніцы, каб хутчэй сесці за руль свайго сталёвага сябра і выехаць на палеткі, і апошнім ідзе дадому.
“Сёлета мы настройваліся на больш ранні старт палявых работ: падрыхтавалі тэхніку, паліва, – расказаў Андрэй Валынцаў. – Аднак шчырыя ападкі ў выглядзе снегу і дажджу ў пачатку красавіка крыху прыпынілі наш тэмп. З аднаго боку, добра, калі ў глебе хапае вільгаці, а з другога – у нас ёсць занадта пераўвільготненыя ўчасткі – таму трэба баланса­ваць, даводзіцца аператыўна пераязджаць на больш прыдатныя для работы палеткі, каб не “збаўляць абаротаў”.

Аляксандр Казека

Добры задзел пад будучы ўраджай жыліцкія аграрыі зрабілі ўвосень: было ўзнята зябліва пад веснавую сяўбу, зараз займаюцца толькі падрыхтоўкай глебы.
З 4 красавіка сяўба разгорнута на поўную моц. Першым у глебу на 220 га быў пакладзены ячмень, з 13 красавіка пачалі сеяць зернебабовыя.
Культуры збожжавай групы размесцяцца на 439 га. 945 га займаюць азімыя, на 203 га – свірэпіца і зялёнаўкоснае жыта, пасля ўборкі якіх гэтыя плошчы будуць падрыхтаваны пад сяўбу кукурузы.
Сёлета жыліцкія аграрыі плануюць павялічыць плошчу пад цукровыя буракі – на 32 га, і ўпершыню паспрабаваць вырошчваць сталовыя – на 5 га.
Слоў павагі і ўдзячнасці за добрасумленную працу падчас сёлетніх веснавых палявых работ, па словах кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, заслугоўваюць Дзяніс Кардзянкоў, якому даручана дыскаванне глебы; Сяргей Міхнёў – займаецца ворывам і вывазкай арганікі; Раман Канавалаў – рыхтуе палеткі пад сяўбу, Алег Лаўрыненка і Александр Казека (на здымку), якія на момант нашага прыезду скончылі першую падкормку азімых збожжавай групы.
Завяршаючы размову, Андрэй Валынцаў адзначыў: “Настрой у нашай каманды земляробаў баявы! Прыкладваем усе намаганнні, каб хутчэй пасеяць збожжавыя і больш шчыльна папрацаваць па сяўбе траў.
Рабочы працэс наладжаны бесперабойна, паліва хапае, тэхналогіі і планы выконваем, нашы аграрыі шчыруюць з разуменнем важнасці даручанай ім справы. Адным словам, ёсць сілы і сродкі, каб зрабіць усё своечасова і якасна”.
Яўгенія БЯЛЬКО.

На верхнім фота: механізатар Міхаіл Цітарэнка.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024