Темы

Выказана ўдзячнасць, акрэслены задачы

Выказана ўдзячнасць, акрэслены задачы

narada

На пашыранай аператыўнай нарадзе ў райвыканкаме ў мінулы аўторак прысутнічалі кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, сельгасарганізацый, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў.

На пачатку работы старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў ад імя прысутных у зале павіншаваў дырэктара УКП “Бытпаслугі” Ірыну Шаршукову з 50-годдзем і ўручыў ёй кветкі. З нагоды юбілею Ірына  Леанідаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў.

Затым кіраўнік раёна паведаміў прысутным аб тым, што дырэктар філіяла Аўтапарк №14 ААТ “Магілёўабл-аўтатранс” Іван Глазкоў падаў заяву аб вызваленні яго ад займаемай пасады па стане здароўя. Аляксандр Бутараў адзначыў, што І.А.Глазкоў звыш трох дзеся-цігоддзяў працаваў у арганізацыі на розных пасадах, апошнія 10 з якіх узначальваў калектыў. Пад яго кіраўніцтвам Аўтапарк №14 дабіваўся пэўных поспехаў, працаваў зладжана і стабільна.
За шматгадовую і добрасумленную працу, узорнае выкананне ўскладзеных абавязкаў І.А.Глазкоў адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама, якую яму ўручыў кіраўнік раёна (на здымку). Цёплыя словы ўдзячнасці таксама выказала Івану Аркадзьевічу намеснік старшыні райвыканкама Алена Пекліна.
На нарадзе былі прадстаўлены дырэктар філіяла Аўтапарк №14 Аляксандр Марус і старшыня СВК “Добасна-агра” Мікалай Лук’янаў.
Далей старшыня райвыканкама засяродзіў увагу кіраўнікоў сельгасарганізацый на стварэнне належных умоў для правядзення зімова-стойлавага перыяду грамадскага статка, выкананні суб’ектамі гаспадарання даведзеных вытворчых заданняў, своечасовай выплаце заработнай платы.
Аляксандр Бутараў асобна спыніўся на падрыхтоўцы да калядных і навагодніх святаў: кожны працоўны калектыў горада і сельскіх населеных пунктаў павінен прыняць актыўны ўдзел ва ўпрыгожванні фасадаў будынкаў і прылягаючых тэрыторый з тым, каб садзейнічаць святочнаму настрою жыхароў і гасцей. Кіраўніцтву райспажыўтаварыства даручана забяспечыць у патрэбнай колькасці асартымент тавараў: навагодніх цацак і ўпрыгожванняў, салодкасцей, кандытарскіх вырабаў, а таксама для большай зручнасці наведвальнікаў перагледзець рэжым работы пэўных гандлёвых кропак і абслугоўваючых прадпрыемстваў грамхарчу.
Асаблівае даручэнне было дадзена кіраўніцтву УКП “Жылкамгас” з тым, каб работы па ўпрыгожванні цэнтральнай вуліцы і галоўнай плошчы горада былі праведзены ў бліжэйшы час.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость