Темы

Вынікі агляду-конкурсу: лепшы мехдвор — у Кіраўскім РАПТЗ

Вынікі агляду-конкурсу: лепшы мехдвор — у Кіраўскім РАПТЗ

Падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ 2019 года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельгастэхнікі.

Створаная камісія на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, у якую таксама ўвайшлі начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду ўпраўлення райсельгасхарчу Мікалай Пархамовіч, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі і галоўны спецыяліст па ахове працы райсельгасхарчу Ігар Акушэвіч разам з галоўнымі інжынерамі прадпрыемстваў і сельгасарганізацый раёна праверылі стан і добраўпарадкаванне мехдвароў, пастаноўку тэхнікі і збожжасушыльных комплексаў на зімовае захоўванне і іншае.
Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваліся ўсе моманты гатоўнасці да прадстаячага зімовага перыяду. Першае месца прысуджана калектыву ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” (летась ён быў трэцім), на другім месцы, дарэчы, як і ў мінулым годзе, — СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, на трэцім — СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. Усе пераможцы будуць узганароджаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту.

(Больш падрабязна аб выніках агляду машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ 2019 года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельгастэхнікі чытайце ў бліжэйшых нумарах раённай газеты).

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем